Где островчане закупают продукты?

16:03 / 21.03.2018
1

Астравец расце, а разам з ім растуць і запыты гараджан. І некаторыя пытанні, напрыклад,  набыццё прадуктаў харчавання, патрабуюць неадкладнага вырашэння: многія пакупнікі патрабуюць не проста наяўнасці пэўнага тавару на прылаўку, але і шырокага асартыменту.

Дзе і якія прадукты набываюць астраўчане і жыхары раёна, высвятляў наш карэспандэнт.

Ганна і Дзмітрый Аўдзеі, з сынам Ягорам:

Аўдзей2.jpg

Ганна:

– Практычна ўсё, што трэба для прыгатавання ежы, я купляю ў мясцовых магазінах крокавай даступнасці. Звычайна, далей «ашмянскага» магазіна і не хаджу – там можна набыць ўсё патрэбнае.

Час ад часу карыстаемся паслугамі «Е-дастаўкі»: дзіцячае харчаванне, крупы, якія-небудзь прысмакі – адным словам, тое, што выходзіць таннейшым, нават з улікам дастаўкі.

Дзмітрый:

– У магазін выходжу некалькі разоў на тыдзень, за самым неабходным. Жонка мне звычайна спіс накідвае, што і дзе купляць. Як правіла, гэта тое, што тэрмінова спатрэбілася: хлеб, малако, фрукты, нейкія смачнасці.

Багдановіч2.jpg

Галіна Багдановіч, пенсіянерка:
– Прыкладна раз на месяц, пасля пенсіі, мы з мужам едзем у смаргонскі «Еўраопт», каб закупіцца прадуктамі на месяц.
Зразумела, што ў нашы мясцовыя магазіны мы ходзім часцей: у «Івушку» ці «Наіну» за хлебам, малаком, кефірам і ў «Мясную лаўку», каб набыць мяса, фарш ці рулеты.

Вікторыя Талуць, настаўніца па класу фартэпіяна, і Анастасія Козар, культарганізатар

Козар і Талуць.jpg

Вікторыя:
– Прызнацца шчыра, у магазіны хаджу рэдка і купляю там мала, бо самае неабходнае мне з сабой перадае бабуля: садавіна, гародніна, зеляніна.
Канешне, часам хочацца нечага смачненькага, тады даводзіцца ісці ў магазін. Добра, што ён блізка – дастаткова перайсці дарогу. (Смяецца) На жаль, выбар у Варнянах не заўсёды вялікі.

 Анастасія:
– Самыя набходныя прадукты звычайна закупаю ў лідскім ці ашмянскім «Еўраопце», а ў Варнянах у магазін хаджу па дробязях.
Канешне, шкада, што ў нас не толькі ў маленькіх, але і ў вялікіх вёсках магазіны часта нерэнтабельныя. Але дзякуй, што хоць такія ёсць.

Лянкевіч.jpg

Таццяна Лянкевіч, бухгалтар:
– Большасць з прадуктаў мы прывозім ад бацькоў і родзічаў, што жывуць на вёсцы.
Зразумела, што за нечым усё роўна даводзіц­ца выходзіць у бліжэйшыя магазіны – «Пачастунак», «Гермес», «Кляновы ліст». А мой муж-калясачнік выбірае толькі «Гермес» і «Анастасію», дзе ёсць магчымасць заехаць у магазін.

Текст:
Фото: Антон Мальшевский