Кого и как будут поздравлять островчане в Международный женский день?

09:10 / 07.03.2018
Якія падарункі рыхтуюць астраўчане і госці горада для сваіх жанчын, высвятляў наш карэспандэнт напярэдадні 8 Сакавіка. 

Якімовіч.jpg

Генадзь Якімовіч, пенсіянер:
– Цяпер самы галоўны чалавек у маім жыцці – жонка. Яе буду віншаваць выключна на словах, бо самае галоўнае – гэта не падарунак, а стасункі і адносіны паміж людзьмі. І не толькі ў свята, а кожны дзень.

Сатыга2.jpg

Алег Сатыга, электраманцёр:
– На жаль, я пакуль яшчэ не сустрэў сваю адзіную і непаўторную, з якой – хоць на край свету, хоць за край... 
Так што 8 Сакавіка абавязкова загадзя набуду кветкі для маці, каб павіншаваць яе з самага ранку. Можа, некаторым сяброўкам СМСкі пашлю – на гэтым падарункі  скончацца.

Буцько2.jpg

Сяргей Буцько, будаўнік:
– Калі б я мог, то 8 Сакавіка выйшаў бы на галоўную плошчу горада і віншаваў бы ўсіх жанчын, якія б праходзілі міма! Аднак, шчыра кажучы, нават не ведаю пакуль, што і каму буду дарыць на Міжнародны дзень жанчын, бо ў мяне тут, у Астраўцы, знаёмых жанчын можна на пальцах пералічыць. А вось у Маск­ве іх значна больш. Але там мы сваіх жанчын павіншавалі загадзя, за тыдзень да свята, бо якраз раз’язджаліся па дамах.

Часоніс.jpg

Руслан Часоніс, дарожны рабочы:
– Абавязкова, канешне, падару кветкі жонцы, маці і цешчы. Для дачкі набуду мяккую цацку.
Арыентавацца пры выбары буду, напэўна, на практычнасць, прыгажосць і, канешне ж, на кошт падарунка.

Крайчак.jpg 

Юрый Крайчак, госць з Украіны:
– У мяне, на жаль, толькі пачалася вахта, таму восьмага сакавіка я буду далёка ад сваіх любімых – жонкі і дачкі. І віншаваць іх у гэты дзень буду выключна смайлікамі праз вайбер. А вось калі паеду дадому, то нешта абавязкова прыкуплю. Што яшчэ,  пакуль не скажу, бо сам не ведаю. Галоўнае, каб мяне з падарункамі праз мяжу без праблем прапусцілі. (Смяецца) 

Текст:
Фото: Антон Мальшевский