Ці часта астраўчане сустракаюцца з аднакласнікамі?

14:38 / 04.02.2018
2

Першая субота лютага збірае былых выпускнікоў у школьных сценах.

Як часта вы сустракаецеся з аднакласнікамі? Наш карэспандэнт задаў гэтае пытанне астраўчанам і гасцям горада.

Юрый Раўнейка, машыніст вежавага крана:

1.jpg

– Колькі вады сцякло, як мы закончылі школу! Было гэта ў 1982 годзе. Маладыя, поўныя энергіі і планаў… А цяпер ужо з маршчынамі і сівымі валасамі. 

З аднакласнікамі сустракаліся толькі на 25-годдзе выпуску ў нашай школе, на Брэстчыне. На 30-годдзе ўжо не збіраліся. Хацелася пабачыцца, але калі? У кожнага свае клопаты: праца, сем’і – ужо ўнукі пайшлі! Усё часу няма… 


Святлана Мажэйка, фармацэўт:

2.jpg

– Так склалася жыццё, што мне давялося вучыцца ў розных школах – бацькі з-за спецыфікі прафесіі пастаянна пераязджалі: не паспявала з кімсьці заводзіць цеснае сяброўства. Затое калі паступіла ў Магілёўскае медыцынскае вучылішча, адразу «абрасла» сяброўкамі – з некаторымі і да гэтага часу падтрымліваю адносіны. 


Людміла Апановіч, метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму:

Апановіч.jpg

– З аднакласнікамі сустракаюся часта – многія з нашага выпуску засталіся на Астравеччыне. З некаторымі аднакласніцамі – Марынай Бурбуль, Аленай Камчыцкай, Анжэлай Пілецкай – мы  сябруем: віншуем адна адну са святамі, разам адзначаем сямейныя ўрачыстасці.

Вечар сустрэч – цудоўная традыцыя, якая дазваляе кожнаму вярнуцца ў сваё дзяцінства, сустрэцца з адна­класнікамі і настаўнікамі і ўзгадаць пару юначых мар і надзей.

Я ўдзячна сваім настаўнікам, таму што дзякуючы ім я стала той, кім ёсць зараз. Нашы педагогі былі настаўнікамі ад бога. 


Аляксей Дударэвіч, загадчык па гаспадарчай дзейнасці ЦКРАіР:

Дударэвіч.jpg

– Нарадзіўся і вучыўся на Навагрудчыне, а лёс занёс на Астравеччыну. 

З аднакласнікамі бачыўся даўно, але з многімі падтрымліваю сувязь у сацыяльных сетках «Одноклассники» і «ВКонтакте». Сучасныя тэхналогіі спрашчаюць жыццё: не трэба траціць час і грошы, каб прыехаць на вечар сустрэч у родны горад, – дастаткова адкрыць стужку навін у сацыяльных сетках: па фотаздымках, якія на сваіх старонках размяшчаюць аднакласнікі, можна даведацца, хто выйшаў замуж, стаў татам ці змяніў месца жыхарства.


Вера Даўнаровіч, у адпачынку па доглядзе дзіцяці:

6.jpg

– Па гарадскіх мерках наш выпуск быў нешматлікім – але вельмі дружным. Падчас выпускнога вечара мы дзяліліся сваімі марамі: я хацела быць поварам – паступіла, але, праўда, недавучылася; сяброўка Таня марыла стаць медыцынскай сястрой – зараз працуе ў Астравецкай бальніцы…

З аднакласнікамі даўно не бачылася. На вечар сустрэч – вучылася ў Падольцах – ніхто не запрашаў, хутчэй за ўсё, не паеду.





Текст:
Фото: Алена Гануліч