Как встречали Новый год в Островце?

09:57 / 05.01.2018
Кажуць, як Новы год сустрэнеш – такім ён і будзе. Як сустракалі на Астравеччыне Новы 2018 год, высвятляў наш карэспандэнт у жыхароў і гасцей горада. 

ГалінаЮцкевіч, сакратар цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі:

Юцкевіч.jpg

– Гэты Новы год мы вырашы­лі адзначаць до­ма, у Кумпянах, у цішыні і спакоі хатняй абстаноўкі.
Увогуле, лічу, што Новы год – гэта сямейнае свята. Мы з мужам і дачкой пасядзелі за святочным сталом, паглядзелі па тэлевізары забаўляльныя перадачы і старыя кінастужкі. А дзесьці пасля 24.00 пайшлі па сваёй вуліцы віншаваць суседзяў. 

Дзіма Яновіч, вучань СШ №2:

Яновіч.jpg

– У нашай сям’і заведзена літаральна ўсе вялікія святы адзначаць у бабулі, таму яшчэ ў суботу мы з бацькамі паехалі да яе ў Гервяты.
Што я рабіў у навагоднюю ноч? Крыху пасядзеў з бацькамі, паеў мандарынаў, а потым пайшоў да сяброў. 
 
Іван Слушко, часова беспрацоўны, Любоў Слушко, пенсіянерка:

1.jpg

Любоў:
 – У маім разуменні, Новы год – свята сямейнае, якое варта адзначаць у дамашняй атмасферы з самымі дарагімі і блізкімі людзьмі.
Таму ў навагоднюю ноч мы сабраліся невялікім кругам: наша сям’я, свякроў і з Гродна, прыехаў брат мужа.
Іван:
– Я апошні раз быў у Астраўцы гадоў 15 назад. Таму, калі б мяне не сустракалі родзічы, я б не знайшоў дом свайго брата: горад настолькі вырас і папрыгажэў, што яго цяжка пазнаць.
Мне адразу правялі невялікую экскурсію па Астраўцы. Шкада, канешне, што снегу на свята так і не дачакаліся, аднак і без яго горад выглядаў казачна – столькі ўпрыгожанняў, агеньчыкаў, ліхтарыкаў. Што спадабалася найбольш? Бальніца, лясгас і галоўная ёлка. Ніколькі не шкадую, што сустракаць Новы год я прыехаў у Астравец.

Артур Саханоўскі, часова беспрацоўны:

Саханоўскі.jpg

– Мы з сябрамі сабраліся на кватэры ў аднаго з іх. Як адсвяткавалі? Нармальна. Я прыхільнік здаровага ладу жыцця і нічога алкагольнага не ўжываў. Дзесьці ў дзве гадзіны ночы паехаў дадому. А ранкам сустрэў Новы год з бацькамі.


Текст:
Фото: Антон Мальшевский