Какая ёлка у вас в доме?

07:00 / 28.12.2017
Якой навагодняй ёлкай упрыгожваюць свае дамы ў час галоўных зімовых святаў астраўчане і госці горада, высвятляў наш карэспандэнт.

Лілія Ігнатовіч, пенсіянерка:

Ігнатовіч.jpg

– З дзяцінства зімовыя святы ў мяне асацыіруцца з пахам елачнай смалы і мандарынаў. Таму хацелася б натуральную елку.
Аднак некалькі апошніх гадоў я стаўлю штучную, невялікую ёлачку – з ёй марокі менш. Ды і стаўлю я яе хутчэй не для сябе, а для дзяцей і ўнукаў, якія завітаюць у госці на Новы год.

Міхаіл Сілін, кранаўшчык:

Сілін.jpg

– Лясы – наша багацце, іх трэба берагчы і захоўваць. Аднак без ёлачкі ў Новы год ніяк! Патрэбны ж нейкі сімвал навагодняй ночы, вакол якога згуртоўваецца ўся сям’я!
Я заўсёды стаўлю штучную ёлку. Раней упрыгожваў дрэўца, якое яшчэ ў часы СССР набыў, але некалькі гадоў таму купіў новую ёлку. А вось некаторыя ёлачныя цацкі захаваліся яшчэ з майго дзяцінства, і мы імі кожны год упрыгожваем ёлку.

Аляксандр Альховік, акампаніятар народнага ансамб­ля народнай песні «Світанак»:

Альховік.jpg

– А як жа без ёлкі ў навагоднюю ноч? Без яе не будзе святочнага настрою і радасці. Ставіць дома буду сапраўдную ёлачку – жывую. Лічу, ёлка, як і жанчына, павінна быць натуральнай (Смяецца). 
Дрэўца набуду, як і заўсёды, на елачным базары дзесьці перад Нараджэннем Хрыстовым – у самым канцы посту.

Надзея Нікіфаровіч, пенсіянерка:

Нікіфаровіч2.jpg

– Я ў Новы год нікуды не хаджу і да мяне ніхто не прыходзіць, таму сэнсу ставіць ёлку не бачу. Сяджу дома адна: хачу – тэлевізар пагляджу, хачу – раней спаць лягу.
Ды і здароўе слабее – пакуль у магазін схаджу, дык тры разы спынюся перадыхнуць. А ёлачку ўпрыгожыць – гэта ж колькі часу трэба!

Леанід Дрокін, будаўнік:

Дрокін.jpg

– Пакуль дзеці былі малыя, ставілі ў доме натуральную ёлку. А цяпер яны выраслі, таму ставім у вазу некалькі яловых лапак, упрыгожваем іх цацкамі, дожджыкам…
Чаму не пераходзім на штучную ёлку? Кожны, канешне, вырашае сам. Аднак, ведаеце, жывое – яно і ёсць жывое, а дзеля свята не хочацца губіць цэлае дрэва, таму і знайшлі вось такі капраміс.


Текст:
Фото: Антон Мальшевский