Справы астраўчан у выхадны дзень

10:46 / 22.12.2017
Усім трэба адпачываць – ад працы, клопатаў, гаспадаркі ці, наадварот, ад вялікай колькасці вольнага часу. Чым жыхары і госці Астраўца займаюцца ў выхадныя дні? З такім пытаннем і выйшаў наш карэспандэнт на вуліцы горада.

Дзяніс Калінін, машыніст-абходчык па турбіннаму абсталяванню:

калінін.jpg

–  Калі прачнуся раней, то стараюся трапіць на рынак – што-небудзь закупіць і прыгатаваць смачненькае. Калі ж жонкі няма – яна ў мяне студэнтка – то сплю доўга і вечар заканчваю праглядам серыялаў або паходам у кіно, бо заняцца больш няма чым.

Людміла Сівец, прадавец (без фота):
– У нядзелю я звычайна працую. Калі выпадае выхадны, то стараюся пабыць з мужам, дзецьмі. Любімы занятак зімой на выхадных – катацца з дзецьмі на санках. Сёлета снегу пакуль няма, таму вечары мы праводзім у цесным сямейным крузе.

Інга Масаліс, Анастасія Рынкевіч, повары:

IMG_5108.jpg

– У нядзелю мы звычайна працуем, вечарам жа сустракаемся з сябрамі і гуляем па горадзе. У Астравец пераехалі нядаўна. Куды пайсці вечарам, вызначыцца дастаткова складана.

Павел (без фота), пенсіянер:
–  Прачынаюся, снедаю і гляджу тэлевізар. У мяне, як і ў многіх пенсіянераў, ёсць сабака, выгульваю яго гадзіны дзве, дыхаю свежым паветрам, атрымліваю асалоду ад прыроды. Але самае галоўнае ў гэты дзень для мяне –  схадзіць у касцёл. 

Аляксандр Шастаковіч, машыніст-абходчык па турбіннаму абсталяванню:

шастаковіч.jpg

– Як правіла, на выхадныя мы з жонкай едзем да бацькоў. Стараемся дапамагчы па гаспадарцы, пабыць разам з сям’ёй. Вечарам сустракаемся з сябрамі, ходзім у кіно. Любую свабодную хвіліну паміж працай і клопатам стараюся быць разам з каханай.


Текст:
Фото: Вероника Суликовская