Уражанні ад Дня дуба. А што вы пра гэта думаеце?

12:08 / 27.09.2017

Свята Дзень дуба адгрымела ў мінулую суботу на Астравеччыне. Якія ўражанні ад яго засталіся ў астраўчан, высвятляў наш карэспандэнт. 

t1.jpgУладзімір Калановіч, слесар-электрык:
– Так атрымалася, што я сёлета пабудаваў дом і цяпер кожную вольную хвіліну працую там, таму на свяце пагуляць не атрымалася. Хаця, калі ехаў у магазін, бачыў адпачываючых. 
Канешне, было б яно не ў верасні, а летам – было б лепш, а так людзей, мне падалося, было няшмат: агароды чакаць не будуць. Ну, а тыя, у каго вольнага часу было больш, думаю,  адпачылі.




t2.jpgСвятлана Комлева і Наталля Счасная, прадаўцы магазіна «Вікторыя»:
Святлана:
– Дзе мы былі падчас свята? На сваім працоўным месцы – так што больш слухалі, чым назіралі. Па магчымасці, канешне, прабегліся па гандлёвых радах, зірнулі на выставы майстроў. А вечарам я прыйшла дадому, паглядзела фотаздымкі ў «Аднакласніках» – такое ўражанне, што сама на свяце пабывала.


Наталля:
– Надвор’е паспрыяла ўсім: у суботу было цёпла і сонечна. Прыгожых і цікавых гандлёвых і выставачных кропак, здаецца, было шмат. І цэны на многія тавары былі прымальнымі.  
Калі параўноўваць Дзень дуба з нейкім іншым мерапрыемствам, то ўспамінаецца хіба што «Паўночны вектар» – гэтак жа весела, насычана і грандыёзна.

t3.jpgЗоя Якімовіч, пенсіянерка:
– Я неяк упусціла той факт, што свята адзначалася на некалькіх пляцоўках, таму не была ў лесапарку. Затое цэнтральная сцэна ў горадзе парадавала: хоць гледачоў тут было няшмат, нашы артысты выступалі цудоўна.
Пасля свята засталіся самыя лепшыя ўражанні. Нават не хацелася, каб яно заканчвалася.


Антон ЧЫК, фота аўтара.


Текст: Главный администратор