Яўген Мікалаевіч Кулакоў – рэдакцыйны рэкардсмен, і яго рэкорд наўрад ці каму ўдасца пабіць (зрэшты, моладзь можа паспрабаваць): ён працаваў у “Астравецкай праўдзе” 42 гады, з 1957 па 1999. Нават калі выключыць з гэтага перыяду трохгадовы перапынак з 1962 па 1965 гады, калі газета не выходзіла, то ўсё роўна атрымліваецца рэкорд. А можна і не выключаць, бо два гады з гэтых трох Кулакоў з’яўляўся карэспандэнтам-арганізатарам раённага радыё (так вось: газета не выходзіла – а радыё гучала!) Читать далее
80-годдзе «Астравецкай праўды»
7 жніўня адзначыў дзень нараджэння наш слынны зямляк Адам Мальдзіс, імя якога можна называць без тытулаў і званняў – яно само па сабе званне і тытул… Кіраўніцтва раёна, рэдакцыя газеты і жыхары Астравеччыны віншуюць паважанага прафесара і земляка і жадаюць яму здароўя і доўгіх гадоў жыцця. Читать далее
Газета – як член сям’і: такой стала «Астравецкая праўда» для большасці ўдзельнікаў клуба «Актыўнае даўгалецце».
Читать далее
«Островецкая правда» и её сотрудники продолжают принимать поздравления с юбилеем газеты. Читать далее
Доўгі час мы ведалі пра былога рэдактара нашай газеты Пятра Суткаленку толькі тое, што маглі знайсці на старонках «Сталінскай праўды», прачытаць між радкамі яго магчымых публікацый ды ў скупых архіўных звестках. Але дзякуючы дапамозе калег – былым супрацоўнікам «Астравецкай праўды» Святлане Мурынай, стваральніцы музея «Гродзенскай праўды», і Іне Дужык, адказнаму сакратару абласной газеты, удалося адшукаць новыя звесткі пра Пятра Суткаленку. А журналіст Леанід Юнчык, які доўгі час працаваў у газеце «Рэспубліка» з зяцем Пятра Андрэевіча Аляксандрам Акулікам, дапамог адшукаць дачку Суткаленкі Валянціну Пятроўну і яго ўнучку Марыю Аляксандраўну Маісееву-Акулік, якія жывуць у Мінску. Читать далее
Нядаўна ў рэдакцыю завіталі ўдзельнікі літаратурнага аб’яднання «Астравецкай зямлі галасы» Аляксандр Марозаў, Таіса Сямёнава, Людміла Кухарэвіч і Святлана Бацюлева. Читать далее
Прапануем зазірнуць у гісторыю і пачытаць, пра што пісала «раёнка» ў юбілейныя для сябе гады. Читать далее
Напярэдадні “круглабокага” юбілею ў рэдакцыю завітала пазаштатны аўтар Рэгіна Дрэма з вёскі Ліпкі – яе замалёўкі, гумарэскі і гісторыі з жыцця часта з’яўляюцца на старонках газеты. Жанчына падарыла нам незвычайны торт, зроблены ўласнымі рукамі з цукерак, з фігуркамі-лічбамі 80. Читать далее
Пасляваенная «раёнка» – на той час «Сталінская праўда» – асацыіруецца з іменем Мікалая Беркутава. Доўгі час нават памылкова лічылі, што ён быў першым пасляваенным рэдактарам – і толькі знаёмства з архіўнымі падшыўкамі і дакументамі паказала, што з 1944 па 1946 год калектыў рэдакцыі ўзначальваў Міхаіл Гарбаценка, а Беркутаў працаваў адказным сакратаром. Читать далее
Выданне займае актыўную пазіцыю ў пытаннях асвятлення праблем грамадства, захоўваючы беражлівыя адносіны да слова, умее ў штодзённай інфармацыі разгледзець iмклівы pyx жыцця. Читать далее