Як праходзіць галасаванне на Варнянскім участку №8

14:20 / 18.02.2018

Варнянскі ўчастак для галасавання сёлета, які ў мінулыя гады, размешчаны ў будынку Варнянскага НПК. Каб аддаць свой голас, першыя выбаршчыкі прыйшлі сёння ў школу ў 8 гадзін раніцы.

ZmsgJ9ZSyr4.jpg

– Выбары праходзяць спакойна, ціха. Галасаваць прыходзяць сямейныя пары, пенсіянеры, маладыя людзі. Некаторыя прагаласавалі датэрмінова, – расказала старшыня ўчастка выбарчай камісіі №8 Надзея Андрэеўна Субач. – У выбарчай кампаніі рознага ўзроўню ўдзельнічаю даўно. Радуе, што мае былыя вучні, аднавяскоўцы сумленна адносяцца да свайго грамадзянскага доўгу – і ўдзельнічаюць у выбарах.

0HM84w0CTPQ.jpg

Да слова, людзі, якія сёння па шэрагу прычын – з-за дрэннага самаадчування ці хваробы, не змаглі самастойна быць на выбарчым участку ў Варнянах, таксама зрабілі свой выбар. Два члены выбарчай камісіі са спецыяльнай запламбіраванай урнай завіталі да іх па месцы жыхарства.

fsxoBSnKMWE.jpg

TJ1wMqSuHbc.jpg

EwV6-xv33ks.jpg

Акрамя гэтага, у фае школы быў арганізаваны выяздны гандаль, а ў актавай зале ў 15.00 павінен адбыцца святочны канцэрт.


Текст:
Фото: Алена Гануліч