Выборы: идти или нет?

12:19 / 09.11.2019
Кампанія па выбарах дэпутатаў беларускага парламента ўступіла ў самую актыўную і цікавую фазу перад­выбарнай агітацыі. Выбаршчыкі ўжо мелі магчымасць па­знаёміцца з праграмамі кандыдатаў у дэпутаты, якія былі прадстаўлены для публікацыі і адпавядаюць патрабаванням выбарчага кодэкса; паслухалі іх выступленні па тэлебачанні; сочаць за іх актыўнай дзейнасцю ў сацыяльных сетках. Думаецца, большасць жыхароў Астравеччыны ўжо вызначылася, ісці на выбары ці не і за каго галасаваць.

Ці так гэта – мы паспрабавалі высветліць у прахожых на вуліцах Астраўца.

Ларыса Кетрыс:

IMG_20191024_132323.jpg



– Вядома ж, я пайду на выбары! І за каго буду галасаваць, вызначылася, як толькі даведалася імёны кандыдатаў. Ёсць сярод іх чалавек, які шмат зрабіў для на­шага раёна і для сістэмы адукацыі, у якой я ўсё жыццё працавала. Таму мой выбар адназначны. 

Кацярына Салавей:

Салавей.jpg



– У выбарах я заўсёды ўдзельнічаю – і на гэты раз пайду. Але хто ў нас кандыдаты, пакуль не ведаю. Неяк не да таго з малымі дзецьмі. Вось прыйду на ўчастак, пачытаю іх біяграфіі, праграмы – тады і вырашу, за каго галасаваць.

Дзмітрый Івашэнка: 

Ивашенко.jpg



– Я на выбары не хаджу – навошта? І без мяне выберуць. Ці пайду ў гэты раз? Яшчэ падумаю. Кандыдатаў не ведаю, акрамя аднаго. Ці буду галасаваць? Пакуль не вырашыў… Магчыма.

Аляксандр Гілевіч:

IMG_20191024_132753.jpg



– У выбарах я заў­сёды ўдзельнічаю – і гэтыя не прапушчу. Ве­даю, што ў нашай ак­рузе зарэгістраваны чатыры кандыдаты ў дэпутаты: Крук, Свіла, Вештард і Мушніцкі. За каго буду галасаваць, пакуль не вызна­чыўся. Пазнаёмлюся з іх пе­рад­выбарчымі праг­ра­мамі, тады і вырашу.

Алена Вялікая:

Великая.jpg



– Вядома ж, я пайду на выбары і прагаласую за чалавека справы, які заўсёды выконвае свае абяцанні. Я думаю, ён будзе дастойна прадстаўляць нашу акругу ў парламенце. 

Текст: Нина Рыбик