Акруговая выбарчая камісія 17 кастрычніка 2019 г. зарэгістравала кандыдатаў у дэпутаты

16:04 / 17.10.2019

Праверыўшы адпаведнасць парадку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты патрабаванням Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, акруговая выбарчая камісія 17 кастрычніка 2019 г. зарэгістравала кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання па Смаргонскай выбарчай акрузе № 59:

ВЕШТАРД Ірыну Зянонаўну, 17 сакавіка 1953 года нараджэння, пенсіянера, жыхара г. Смаргоні, члена Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

КРУКА Івана Фёдаравіча, 27 кастрычніка 1944 года нараджэння, пенсіянера, жыхара г. Астравец, члена Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Быў асуджаны ў 2006 годзе па арт.364 Крымінальнага кодэксу РБ (наяўнасць або пагроза прымянення насілля ў дачыненні супрацоўніка органаў унутраных спраў), судзімасць знята ў 2008 годзе.

МУШНІЦКАГА Івана Іванавіча, 11 студзеня 1958 года нараджэння, загадчыка аддела сацыяльнага абслугоўвання дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Астравецкага раёна», жыхара г.п. Гудагай Астравецкага раёна, члена Камуністычнай партыі Беларусі.

СВІЛА Віктара Збігневіча, 10 студзеня 1963 года нараджэння, наместніка старшыні Астравецкага раённага выканаўчага камітэта, жыхара г. Ашмяны, беспартыйнага.


Текст: Главный администратор