Як астраўчане рыхтуюцца да навагодніх святаў?

15:30 / 14.12.2017
Менш месяца засталося да надыходу Каляд і Новага года. Наш карэспандэнт пацікавіўся ў астраўчан і гасцей горада, як яны рыхтуюцца да навагодніх святаў.

Людміла Рагавенка, педагог дадатковай адукацыі ЦТДіМ:

Рагавенка.jpg

– Люблю час, калі да святаў застаецца не­калькі тыдняў: у гора­дзе з’яўляюцца яркія гір­лянды, ёлкі, упры­гож­ванні, а людзі пера­­ходзяць на «святочны» рэжым жыцця: выбі­раюць падарункі, шукаюць цікавыя рэцэпты, закупляюць прадукты…
Да свят рыхтуемся дома і на рабоце. У Цэнтры выразаем з дзецьмі выцінанкі, робім з фаамірану балерын, а таксама ўпрыгожванні: капялюшыкі, маскі, банты, маскарадныя акуляры. Ды і сам Цэнтр упрыгожылі: на вокнах «пасяліліся» папяровыя сабачкі – сімвал надыходзячага года, сняжынкі, а ўнутры з’явіўся прыгожы камін. Дома сын Кірыл і дачка Дзіяна дапамагаюць ствараць святочны настрой.

Вольга Радзевіч, бухгалтар Астравецкага фізкультурна-спартыўнага клуба:

Радзевіч.jpg

– Ведаеце, зусім няма часу грунтоўна рыхтавацца да святаў, хоць з набыццём падарункаў стараюся не адцягваць да апошняга. Люблю Каляды – сямейнае, чароўнае і спакойнае свята. Да Божага нара­джэння рыхтуемся ўсёй сям’ёй: ходзім у касцёл, спавядаемся… А Новы год – вясёлае, шабутное свята, і не разбярэш, чаго тут больш: напускнога бляску ці сэнсу?

Улад і Мікіта Мілашэўскія:

Мілашэўскія.jpg

Мікіта:
 – Дзед Мароз прыходзіць да нас! У мінулым годзе ён прынёс мне машынку на пульце, а сёлета мару пад ёлкай знайсці верталёт… А можа, зноў машынку? Пісаць пакуль не ўмею, лепш намалюю Дзеду Марозу, што хачу, – а за гэта ён на Новы год прынясе мне падарунак. 
Улад:
– І я падаяк хачу! Зяёны ці хаёдны!

Рэгіна Лакуцэвіч, бухгалтар:
Лакуцэвіч.jpg
– З гадамі прадчуванне святаў сціраецца – але ўнукі не даюць расслабіцца. Кожны год яны пад ёлкай знаходзяць падарункі і ад майго Дзеда Мароза. (Усміхаецца) За ты­дзень, а то і за два да Калядаў «генералю», усюды наводжу чысціню – гэта тычыцца не толькі дома. Парадак павінен быць і ў думках. Кожную нядзелю ходзім у касцёл і стараемся пасціцца. 

Вера Клепусевіч, хатняя гаспадыня:

Клепусевіч.jpg

– Новы год, а тым больш Ражаство – сямейныя святы, якія, лічу, трэба сустракаць з роднымі і блізкімі. Рыхтуемся да іх, напэўна, як і ўсе: наводзім парадак, упрыгожваем ёлку, купляем падарункі. Ад нашага з мужам Дзеда Мароза ўнучка сёлета атрымае коніка-качалку. Вось будзе радасці!
На святы стараюся пачаставаць блізкіх нечым смачненькім: пірагі пяку, марыную рыбу, рулеты кручу. Хоць цяпер нікога асабліва не здзівіш прысмакамі – былі б грошы: у магазіне можна набыць усё, што заўгодна. Але хатні рулет, каўбаска ўсё ж шмат смачнейшыя за магазінныя.


Размаўляла Алена ГАНУЛІЧ. 

Фота аўтара і Рыты ДРЭМЫ.



Текст: