Островец посетил Михаил Мясникович

16:38 / 31.08.2015
визит Мясниковича31 жніўня Астравец наведалі члены Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь на чале з яго старшынёй Міхаілам Уладзіміравічам Мясніковічам.

визит Мясниковича1З раніцы Міхаіла Уладзіміравіча разам з намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктарам Андрэевічам Лісковічам, старшынёй Гродзенскага Савета дэпутатаў Ігарам Георгіевічам Жуком і старшынёй Астравецкага райвыканкама Адамам Дзмітрыевічам Кавалькам сустракалі ў гімназіі №1, дзе яны прынялі ўдзел у свяце першага званка.
визит Мясниковича2Члены Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу пабывалі і ў інфармацыйным цэнтры Беларускай АЭС, дзе ім падрабязна расказалі пра першую Беларускую АЭС, якая ўзводзіцца ў Астравецкім раёне.
визит Мясниковича3Добрыя ўражанні ў гасцей пакінула наведванне піянернай базы па будаўніцтву вытворчай базы АЭС і горада Астравец, жылыя забудовы першага і другога мікрараёнаў.
У гэты ж дзень у Астраўцы прайшло пасяджэнне Прэзідыума Савета Рэспублікі, падчас якога абмяркоўвалася работа органаў мясцовага кіравання і самакіравання па сацыяльна-эканамічным развіцці Астравецкага раёна.

визит Мясниковича4Падрабязней пра візіт старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіла Уладзіміравіча Мясніковіча ў Астравец чытайце ў наступным нумары «Астравецкай праўды» і на нашым сайце.