В СПК "Ворняны" выбрали нового руководителя

14:00 / 03.10.2013
На мінулым тыдні адбыўся справаздачна-выбарны сход СВК «Варняны», галоўным пытаннем якога былі выбары старшыні праўлення гэтай буйнейшай гаспадаркі раёна.

У выніку члены кааператыва абралі сваім кіраўніком Аляксандра Паўлавіча Грымбоўскага, які да гэтага працаваў намеснікам старшыні праўлення СВК «Варняны» па раслінаводству – да афіцыйнага зацвярджэння ён будзе выконваць абавязкі кіраўніка гаспадаркі.
Аляксандр Паўлавіч Грымбоўск і – адзін з самых маладых кіраўнікоў гаспадаркі за ўсю гісторыю раёна: яму 27 гадоў. Спецыяліст, што называецца, «сваёй гадоўлі»: нарадзіўся і вырас у вёсцы Ізабеліна, закончыў Дайлідскую сярэднюю школу. Працоўную дзейнасць пачынаў у якасці трактарыста, затым, пасля заканчэння Смілавіцкага аграрнага каледжа па спецыяльнасці «агранамія», быў прызначаны брыгадзірам вытворчай брыгады №2 СВК «Гервяты». Зараз вучыцца завочна ў Гродзенскім аграрным універсітэце.
У 2010 годзе перспектыўнаму юнаку прапанавалі ўзначаліць агранамічную галіну СВК «Варняны», а з 2012 года ён працаваў намеснікам кіраўніка гэтай гаспадаркі па раслінаводству.
Пажадаем маладому кіраўніку поспехаў на новай адказнай пасадзе.