Республиканский семинар руководителей строительных организаций прошёл в Островце на главной стройке Беларуси

14:00 / 10.08.2013
Заўтра сваё прафесійнае свята – Дзень будаўніка – адзначаюць прадстаўнікі самай мірнай і стваральнай прафесіі на зямлі.

Галоўная будоўля краіны зараз на нашых вачах разгортваецца на тэрыторыі Астравецкага раёна: на будаўнічай пляцоўцы заканчваюцца падрыхтоўчыя работы і ў хуткім часе тут пачнецца ўзвядзенне першай Беларускай АЭС. Дачыненымі да гэтай гістарычнай падзеі ў сваёй паўсядзённай працы становяцца сотні і тысячы будаўнікоў з усёй краіны і нашага раёна ў тым ліку.
На гэтым тыдні ў Астравецкім раёне прайшоў рэспубліканскі семінар кіраўнікоў будаўнічай галіны рэспублікі і ўсіх абласцей, буйнейшых будаўнічых арганізацый краіны. Па выніках семінара высокую адзнаку арганізацыі і якасці работ на ўзвядзенні аб’ектаў падрыхтоўчага перыяду на будаўніцтве Беларуская АЭС далі старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Аляксандр Серафімавіч Якабсон, намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатолій Мікалаевіч Калінін, міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатолій Іванавіч Нічкасаў. Больш падрабязна аб візіце будаўнічай эліты Беларусі на Астравеччыну мы раскажам у наступным выпуску нашага дадатку “Беларуская атамная”.
А сёння ўсіх будаўнікоў мы віншуем са святам і жадаем, каб іх стваральная праца заўсёды прыносіла плён і дабрабыт іх сем’ям і тым людзям, для каго яны працуюць.


----------------------------------------------------
Фота Івана ШЭШОКІНА і Ніны РЫБІК.