Доклад начальника финансового отдела райисполкома Янины Киреевой

10:20 / 06.02.2013

У працэсе выканання бюджэту раёна за 2012 год даводзілася вырашаць шэраг неадкладных задач – і пры гэтым неабходна было захаваць сацыяльную накіраванасць расходаў, аптымальнае размеркаванне дзяржаўных сродкаў, максімальную збалансаванасць бюджэту.


У бюджэт Астравецкага раёна ў 2012 годзе паступіла 162,6 мільярда рублёў, што складае 100,4% да гадавога аб’ёму даходнай часткі. Уласных даходаў атрымана 78 мільярдаў рублёў, ці 100,8% гадавога плана, а да зацверджанага бюджэту гэта склала 125%. Звыш плана, зацверджанага на 2012 год, паступіла 14,3 мільярда рублёў – у асноўным за кошт паступленняў падаходнага падатку фізічных асоб, падатку на ўласнасць і адзінага падатку для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі. Важкі ўклад у даходную частку бюджэту ўнеслі арганізацыі, занятыя на будаўніцтве атамнай электрастанцыі – амаль 11 мільярдаў рублёў, а ў бюджэт раёна – 4 мільярды. Даходная частка бюджэту за 2012 год выканана па ўсіх крыніцах. Запазычанасці па плацяжах у бюджэт раёна суб’ектамі гаспадарання няма.
Акрамя ўласных даходаў, атрымана бязвыплатных паступленняў з рэспубліканскага і абласнога бюджэту на суму 84,6 мільярда рублёў. Расходы кансалідаванага бюджэту склалі 157,1 мільярда рублёў, ці 99,8 працэнта да гадавога плана. З іх расходы раённага бюджэту раёна склаліся ў суме 154,6 мільярда рублёў. Калі параўнаць з 2011 годам, то расходы раённага бюджэту выраслі амаль на 20%.
Аб’ём бягучых расходаў (зарплата з налічэннямі, бюджэтныя трансферты, пагашэнне бюджэтных пазык) выраслі ў 1,9 раза. Аб’ём сродкаў, накіраваных на бягучае фінансаванне арганізацыі бюджэтнай сферы, субсідзіраванне паслуг ЖКГ, транспарту, павялічыўся амаль на 100%. Прыярытэтам бюджэтнай палітыкі былі і застаюцца сістэмы адукацыі, аховы здароўя, культура, фізкультура і спорт, сацыяльная абарона насельніцтва. Прырост расходаў на гэтыя сферы перавышае прырост фінансавання большасці іншых галін.
У мінулым годзе бюджэтныя сродкі ў першачарговым парадку накіроўваліся на выплату заработнай платы работнікам бюджэтнай сферы, аплату адпускных педагагічным работнікам, якія за 2012 год склалі 79,3 мільярда рублёў (рост у параўнанні з 2011 годам – 1,9 раза), аплату медыкаментаў – 2,5 мільярда рублёў (рост у 2,2 раза), прадуктаў харчавання – 5,9 мільярда (рост у 2,3 раза), выплату трансфертаў – 4,1 мільяда рублёў (рост у 2,7 раза).
Найбольшая ўдзельная вага ў структуры расходаў па-ранейшаму прыпадае на адукацыю – 54,2% ці 64 мільярды рублёў. Усе бюджэтныя ўстановы поўнасцю прафінансаваны да зацверджанага гадавога плана. Праводзілася вялікая работа па накіраванні сродкаў на ўмацаванне матырэыяльна-тэхнічнай базы, правядзенне бягучага і капітальнага рамонтаў. На гэтыя мэты ў 2012 годзе накіравана 8,3 мільярда рублёў – у той час як за аналагічны перыяд мінулага года – толькі 1,3 мільярда рублёў.
Праведзена значная работа па фінансаванні расходаў бюджэту, аднак ажыццявіць фінансаванне расходаў у сацыяльнай сферы ў поўным аб’ёме не ўдалося: крэдыторская запазычанасць на пачатак 2013 года склала 3,5 мільярда рублёў, у тым ліку пратэрмінаваная – 0,7 мільярда. Найбольшы рост крэдыторскай запазычанасці складае аплата камунальных паслуг – 1,5 мільярда, медыкаментаў – 63,4 мільёна рублёў, бягучы рамонт і набыццё абсталявання – 200 мільёнаў рублёў.
Паказчыкі пазабюджэтнай дзейнасці па ўсіх бюджэтных араганізацыях і ўстановах выкананы на 113% да ўдакладненага гадавога плана.
Расходы па жыллёва-камунальнай гаспадарцы склалі ў 2012 годзе 18 мільярдаў рублёў пры першапачаткова зацверджаных асігнаваннях у памеры 14,9 мільярда рублёў. Больш чым 64% гэтых сродкаў накіраваны на субсідзіраванне жыллёва-камунальных паслуг, якія аказвае насельніцтву РУП ЖКГ – 11,5 мільярда рублёў. Расходы на іншыя галіны гаспадаркі: прыгарадныя пасажырскія перавозкі, кампенсацыю розніцы ў цане на паліва, дзяржаўная падтрымка кінавідэасеткі і іншыя прафінансаваны ў поўным аб’ёме. У раёне ёсць праблема, якая патрабуе асаблівай увагі – гэта вяртанне даўгоў сельскагаспадарчымі арганізацыямі. Па стане на 1 студзеня 2013 года іх запазычанасць па бюджэтных пазыках склала 15,1 мільярда рублёў, у тым ліку ў раённы бюджэт – 9,5 мільярда, у абласны – 5,6 мільярда, пратэрмінавана па вяртанні бюджэтных пазык на 14,1 мільярда рублёў.
Раённы бюджэт 2012 года выкананы з прафіцытам у 5,4 мільярды рублёў – ён утварыўся ў сувязі з вяртаннем бюджэтных пазык, выдзеленых раней для фінансавання сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Метады работы, якія былі напрацаваны ў 2012 годзе, павінны быць захаваны ў практыцы паўсядзённай дзейнасці ў бягучым годзе. Усе задачы павінны вырашацца з улікам жорсткай эканоміі бюджэтных сродкаў, пры абмежаванні непершачарговых расходаў.
Сёлетні год, як і мінулы, будзе для нас няпростым. Па гэтаму неабходна выконваць бюджэтнае заканадаўства пры выкананні ўсіх намечаных праграм і пастаўленых задач.


Фота з сайта news.open.by.