Новые назначения в Островецком районе

17:30 / 28.01.2013
…РУП “Саўгас “Падольскі”

У снежні мінулага года дырэктарам РУП “Саўгас “Падольскі” прызначаны Андрэй Мар’янавіч Бушмовіч.


Андрэй Мар’янавіч нарадзіўся 22 снежня 1971 года ў вёсцы Кадзі Ашмянскага раёна. Закончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут у 1993 годзе. Працаваў галоўным ветурачом калгаса “Чырвоны Кастрычнік”, намеснікам старшыні СВК імя Гашкевіча, галоўным заатэхнікам і намеснікам старшыні па жывёлагадоўлі СВК “Гервяты”.
Поспехаў новаму кіраўніку на новай пасадзе!



…СВК “Варняны”

22 студзеня старшынёй праўлення СВК “Варняны” абраны Юрый Аляксандравіч Адула , які да гэтага працаваў намеснікам кіраўніка гаспадаркі па ідэалогіі.


Юрый Аляксандравіч – мясцовы, ураджэнец вёскі Лазавыя Варнянскага сельсавета. Нарадзіўся 8 чэрвеня 1982 года. Па спецыяльнасці – юрыст, закончыў Ашмянскі сельскагаспадарчы тэхнікум. Зараз атрымлівае вышэйшую адукацыю па гэтай жа спецыяльнасці.
Усё працоўнае жыццё Юрыя Аляксандравіча звязана з СВК “Варняны”: тут ён пад кіраўніцтвам У.Э. Рука праходзіў вытворчую практыку, тут пачынаў працоўную біяграфію ў якасці сакратара, затым – юрысконсульта гаспадаркі. З 2007 года працаваў у СВК “Варняны” намеснікам кіраўніка гаспадаркі па ідэалогіі.
Жанаты. Разам з жонкай Наталляй, настаўніцай Варнянскай школы, выхоўваюць чатырохгадовую дачушку Волечку.


Фота з сайта 3.bp.blogspot.com.