Районный бюджет утвержден

18:50 / 09.01.2013

Напрыканцы года ў райвыканкаме прайшло сумеснае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў. Узначалілі работу пасяджэння старшыня райвыканкама А.Д. Кавалька і старшыня раённага Савета дэпутатаў В.В. Барташэвіч.


Валерый Вацлававіч Барташэвіч у сваім дакладзе паведаміў аб сацыяльна-эканамічным развіцці Астравецкага раёна ў мінулым годзе і аб устанаўленні паказчыкаў прагноза сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на 2013 год.
З дакладам “Аб раённым бюджэце на 2013 год” выступіла начальнік фінансавага аддзела Я.В.Кірэева. Яніна Вікенцьеўна сказала, што як і ў мінулыя гады, сёлета бюджэт раёна ў сваёй большасці таксама будзе сацыяльна-арыентаваны.
Падчас пасяджэння разглядаліся і арганізацыйныя пытанні, якія датычыліся ўнясення змяненняў у рашэнні раённага Савета дэпутатаў. Па ўсіх разглядаемых пытаннях дэпутаты прынялі адпаведныя рашэнні.
Вынікі работы пасяджэння падвёў старшыня райвыканкама А.Д. Кавалька.


------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.


Фота з сайта kozeletslife.com