C праздником, строители!

13:08 / 12.08.2012

Паважаныя будаўнікі і ветэраны будаўнічай галіны Астравеччыны!
Прыміце шчырыя і сардэчныя віншаванні з прафесіянальным святам – Днём будаўніка!



Ва ўсе часы прафесія будаўніка была запатрабаванай і карысталася вялікай павагай у людзей. Бо ад яе залежаць як поспехі ў эканамічным развіцці, так і якасць жыцця людзей. Важныя аб’екты прамысловага і сацыяльнага прызначэння, пабудаваныя ў адпаведнасці з патрабаваннямі навейшых тэхналогій, цудоўныя жылыя дамы з сучасным дызайнам, індывідуальныя жылыя дамы ў сельскай мясцовасці з камфортнымі ўмовамі пражывання, узводзяцца нашымі будаўнікамі ва ўзрастаючых маштабах.
Сёння мы выказваем шчырую ўдзячнасць будаўнікам і ветэранам галіны раёна за іх нялёгкую працу і жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, міру, радасці і здавальнення ад сваёй працы.

А.Д. КАВАЛЬКА, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
В.В. БАРТАШЭВІЧ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.