Островецким детям-сиротам вручили ключи от квартир
Цудоўная падстава сабрала ў пятніцу ў райвыканкаме восем дзяцей-сірот, якія дасягнулі паўналецця, і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Другі раз за апошнія некалькі гадоў жыхарам Астравеччыны ўручалі ключы ад сацыяльных кватэр, поўны кошт якіх аплаціў рэспубліканскі бюджэт.
Нягледзячы на складаныя ўмовы, звязаныя з выдзяленнем сродкаў на будаўніцтва жылля, Астравецкі райвыканкам змог пабудаваць і выдзеліць 10 кватэр льготным катэгорыям грамадзян. Сёлета яшчэ дзесяць шчасліўчыкаў сталі ўладальнікамі новенькіх аднапакаёвых кватэр, якія знаходзяцца ў доме №6 па вуліцы Казіміра Сваяка Астраўца.
Праўда, не ўсе навасёлы змаглі прысутнічаць на ўрачыстасці. А вось Ала Уладзіславаўна Іванцэвіч, Руслан Юр’евіч Мухін, Аляксандр Генадзьевіч Грынцэвіч, Артур Аляксандравіч Захарэвіч, Юлія Тадэвушаўна Стурліс, Людміла Уладзіміраўна Дударэвіч, Эрнэст Іванавіч Кулік, Анастасія Вячаславаўна Абцэвіч з найлепшымі пажаданнямі атрымалі жаданыя ключы ад уласнага жылля з рук намесніка старшыні Астравецкага райвыканкама Віктара Збігневіча Свілы.
Навасёлаў таксама прывітаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Вацлававіч Барташэвіч.
З наваселлем!
Алена ЯРАШЭВІЧ. Фота Андрэя ПАМЕЦЬКІ.