С праздником, медики!

10:00 / 17.06.2012

Паважаныя ўрачы, фельчары, медыцынскія сёстры, фармацэўты, ветэраны галіны, усе работнікі сістэмы аховы здароўя!
Прыміце цёплыя і сардэчныя віншаванні з прафесійным святам!



Па шматгадовай традыцыі кожную трэцюю нядзелю чэрвеня наша краіна адзначае Дзень медыцынскіх работнікаў.
Прафесія медыцынскага работніка заўсёды была адной з самых шаноўных у народзе. Ва ўсе часы медыцынскія работнікі вызначаліся высокай адказнасцю і гатоўнасцю да самаахвярнасці дзеля прафесійнага абавязку.
Вашым надзейным рукам і добраму сэрцу даверана здароўе чалавека з першых момантаў яго жыцця. Вас любяць, на вас спадзяюцца. Вы ў адказе за здароўе нацыі – і гэта вельмі адказна перад людзьмі і краінай.
Шчырае дзякуй вам, паважаныя медыкі, за вашы прафесіяналізм, душэўнасць і дабрыню. Няхай заўсёды  самай высокай і заслужанай узнагародай для вас будзе людская ўдзячнасць.
Жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў у працы, радасці і шчасця вам і вашым сем’ям.


А.Д. КАВАЛЬКА, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
В.В. БАРТАШЭВІЧ, старшыня раённага Савета дэпутатаў
.