Са святам Першамая!

08:00 / 01.05.2012


Паважаныя жыхары Астраўца і раёна!
Прыміце шчырыя і сардэчныя віншаванні са Святам працы!


У гэты першамайскі дзень мы адчуваем асаблівы гонар за родную краіну і сваё дачыненне да пабудовы квітнеючай Беларусі.
Першамай прыходзіць да нас з першай зелянінай і цвіценнем садоў. І ў гэты дзень мы ўшаноўваем усіх перадавікоў вытворчасці і працаўнікоў, чыімі рукамі ствараецца дабрабыт нашай краіны – тых, хто вырошчвае хлеб, працуе каля станка, будуе дамы, выкладае ў школе, лечыць людзей, стварае мастацкія каштоўнасці, дасягае высокага прафесійнага ўзроўню і карыстаецца павагай у грамадстве – людзей Працы.
У гэты святочны дзень жадаем вам моцнага здароўя, вясенняга настрою і аптымізму. Міру, шчасця, дабрабыту, поспехаў у добрых справах і пачынаннях.


А.Д. Кавалька, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
В.В. Барташэвіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў.