Са святам, абаронцы!

08:08 / 23.02.2012

Паважаныя ветэраны, воіны Узброеных Сіл, жыхары Астравецкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, які адзначаецца 23 лютага!



Гэты дзень па праву лічыцца ў Беларусі ўсенародным святам, данінай памяці мужнасці і гераізму ўсіх пакаленняў абаронцаў Айчыны, што адстаялі свабоду і незалежнасць роднай зямлі. У любыя часы абарона Айчыны была, ёсць і будзе свяшчэнным патрыятычным абавязкам кожнага грамадзяніна нашай краіны.
Змяняюцца эпохі, але слаўныя традыцыі абароны роднай зямлі ў беларусаў перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Беларускі народ паважае і шануе памяць аб тых, хто ў цяжкі час праліў кроў за родную зямлю. Асаблівай пашанай акружаны ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, якія адстаялі наша права жыць у свабоднай краіне.
Выказваем падзяку ваеннаслужачым, ветэранам вайны і Узброеных Сіл за актыўную жыццёвую пазіцыю, вялікую патрыятычную работу сярод моладзі, падрыхтоўку яе да ваеннай службы. Жадаем вам, абаронцы Айчыны, вашым сем’ям, родным і блізкім, усім жыхарам Астравецкага раёна моцнага здароўя, шчасця, міра і дабра.


А.Д. КАВАЛЬКА, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
В.В. БАРТАШЭВІЧ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.