З 1 студзеня ў Беларусі будуць павялічаны стыпендыі і памеры дапамог некаторым катэгорыям грамадзян

15:28 / 02.01.2012
6981
...стыпендыі

Адпаведны Указ №619 «Аб унясенні змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 верасня 2011 года №398 і прызнанні страціўшым сілу Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 кастрычніка 2011 года №460» 30 снежня падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Дакумент прыняты ў мэтах павышэння сацыяльнай абароненасці навучэнцаў.
«Указам устанаўліваецца памер стыпендый навучэнцаў, студэнтаў, аспірантаў і дактарантаў, які забяспечвае рост даходаў гэтай катэгорыі грамадзян на ўзроўні росту заработнай платы работнікаў бюджэтнай сферы. У сярэднім памер стыпендый павялічваецца на 19,4 працэнта», – паведамілі ў прэс-службе.
Прыняцце Указа з’яўляецца сведчаннем таго, што клопат дзяржавы аб моладзі застаецца прыярытэтнай задачай сацыяльнай палітыкі Беларусі.
Указ уступае ў сілу з 1 студзеня 2012 года.



…памеры дапамог некаторым катэгорыям грамадзян

Адпаведны Указ №616 «Аб узмацненні сацыяльнай падтрымкі асобных катэгорый грамадзян» 30 снежня падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.


Указам прадугледжана павелічэнне з 1 студзеня 2012 года памеру дапамог: на дзяцей, старэйшых за 3 гады, якія выхоўваюцца ў малазабяспечаных сем’ях, да 50 працэнтаў найбольшай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ); па догляду дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў да 100 працэнтаў БПМ; на дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраваных вірусам імунадэфіцыту чалавека, да 70 працэнтаў БПМ; па догляду інваліда 1 групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, да 100 працэнтаў БПМ, дзвюх і больш названых катэгорый грамадзян да 120 працэнтаў БПМ.
Прыняцце гэтага Указа будзе садзейнічаць узмацненню сацыяльнай абароны найбольш неабароненых слаёў насельніцтва ў існуючай эканамічнай сітуацыі.


Па матэрыялах БелТА.

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений