Генеральны пракурор Беларусі правядзе ў Астраўцы прыём грамадзян

10:31 / 23.11.2011

1 снежня 2011 года з 11 гадзін у памяшканні Астравецкага раённага выканаўчага камітэта, які размяшчаецца па вул. К. Маркса, д. 2 у г.п. Астравец, прыём грамадзян будзе весці Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Аляксандр Уладзіміравіч КАНЮК.


Папярэдні запіс грамадзян, якія жадаюць трапіць на прыём да Генеральнага пракурора РБ А.В. Канюка, вядзецца пракуратурай Астравецкага раёна па адрасу: г.п. Астравец, вул. Камсамольская, д. 3 у рабочыя дні з 9.00 да 18.00 альбо па тэлефонах: 2-10-16, 2-11-08, 2-11-39 у тыя ж дні і ў той жа час.