Міністр адказаў на пытанні

09:55 / 01.08.2011

27 ліпеня ў вялікай зале райвыканкама прайшла сустрэча міністра архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь Анатолія Іванавіча Нічкасава з кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый Астравецкага раёна. На сустрэчы таксама прысутнічалі старшыня райвыканкама Адам Дзмітрыевіч Кавалька і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Таццяна Генадзьеўна Голубева.


Сустрэча насіла інфармацыйны характар. Анатолій Іванавіч расказаў пра сітуацыю, якая складваецца ў будаўнічай галіне, і звярнуў увагу на перспектывы, якія ў хуткім часе адкрыюцца перад нашым раёнам.


Ён таксама спыніўся на пытаннях будаўніцтва жылля, якое ўзводзіцца пры дзяржаўнай падтрымцы, і зазначыў, што ўсе сфарміраваныя кааператывы будуць пабудаваны, як і было запланавана. Вялікую ўвагу ўдзяляе дзяржава і будаўніцтву жылля на сяле, хаця сёлета было прынята рашэнне скараціць гэтую праграму на  30%. Спыніўся Анатолій Іванавіч і на  сітуацыі з зямельнымі ўчасткамі, якія будуць прапаноўвацца людзям, што стаяць у чарзе на будаўніцтва кватэр.


Анатолій Іванавіч адказаў і на пытанні, якія ўзніклі падчас сустрэчы. Прынамсі, яны датычыліся  падрыхтоўкі спецыялістаў будаўнічых спецыяльнасцей і цякучасці кадраў у будаўнічай галіне, пастаноўкі на ўлік на будаўніцтва жылля і будаўніцтва малочнатаварных ферм у рэспубліцы, зацвярджэння генеральнага плана Астраўца і будаўніцтва інфраструктуры будучага горада.


Алена ЯРАШЭВІЧ.