Аднаразовую матэрыяльную дапамогу выплацяць непрацуючым атрымальнікам пенсіі

15:24 / 01.07.2011

У адпаведнасці з Загадам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 27 чэрвеня 2011 года №263 “Аб аднаразовай матэрыяльнай дапамозе” будзе аказана аднаразовая матэрыяльная дапамога непрацуючым атрымальнікам пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, пенсіі якіх не дасягаюць двухкратнай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ў цэнах сакавіка 2011 года – 686 520 рублёў. Разавая выплата складзе памер розніцы паміж указанай велічынёй і памерам назначанай пенсіі, але не больш за 150 000 рублёў.


Пры гэтым да ліку непрацуючых атрымальнікаў пенсій аднесены грамадзяне, якія па стану на 1 ліпеня гэтага года не з’яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі і не здзяйсняюць працоўную дзейнасць на аснове працоўных і грамадзянска-прававых дагавораў.
Аднаразовая матэрыяльная дапамога не выплачваецца асобам, якія знаходзяцца па стану на 1 ліпеня 2011 года:
- на дзяржаўным забеспячэнні і пражываюць у дзяржаўных стацыянарных арганізацыях сацыяльнага абслугоўвання, дзіцячых інтэрнатных установах, дзяржаўных спецыялізаваных установах для непаўналетніх, дзіцячых дамах і вёсках;
- на дзяржаўным забеспячэнні, якое прадастаўляюць дзяржаўныя ўстановы і забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, і навучэнцам гэтых устаноў на дзённай форме атрымання адукацыі, у тым ліку на падрыхтоўчых аддзяленнях;
- атрымліваюць пенсіі з іншых дзяржаў і ад Рэспублікі Беларусь у іншых дзяржавах;
- знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі.
Выплата будзе зроблена ў ліпені гэтага года адначасова з пенсіяй у парадку, устаноўленым для выплаты пенсій.  


А. ДУКЕВІЧ, намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела сацыяльнай абароны ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Астравецкага райвыканкама.