Са святам Перамогі!

09:00 / 09.05.2011
10682

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!
Паважаныя жыхары Астраўца і раёна!


У гэты вясенні і квітнеючы майскі дзень прыміце самыя сардэчныя віншаванні з усенародным святам – Днём Перамогі!
Гэтае вялікае свята назаўсёды застанецца днём нашага нацыянальнага трыумфу і сімвалам гонару за ратныя здзяйсненні старэйшых пакаленняў, высокага патрыятызму і непахіснай волі, духоўнай велічы беларускага народа.
Нізкі паклон усім, хто прайшоў вогненнымі дарогамі вайны, цаной свайго жыцця набліжаў доўгачаканую Перамогу, хто не скарыўся фашыстам у глыбокім тыле, унёс свой дастойны ўклад у святую справу разгрому ненавіснага ворага.
Перамога над фашызмам – вялікі ўрок і прыклад усім народам, які не страціў сваёй актуальнасці і сёння.
Жадаем  усім вам, дарагія ветэраны, жыхары Астравеччыны, моцнага здароўя, клопату родных і блізкіх, радасці і шчасця, удачы ў вашым жыцці, дабрабыту і ўтульнасці ў вашых дамах, упэўненасці ў заўтрашнім дні!


А.Д КАВАЛЬКА, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
В.В. БАРТАШЭВІЧ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений