Дзень яднання адзначылі перамогай

14:11 / 05.04.2011
1

2 красавіка адзначаўся Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. У гэты дзень жыхары Астравеччыны атрымалі цудоўны падарунак – канцэрт ансамбля “Песняры”. А перад ім ад імя раённага выканаўчага камітэта ўсіх прысутных, якіх у кінаканцэртнай зале “Астравец” сабралася больш за 400 чалавек, павіншаваў з дзяржаўным святам намеснік старшыні райвыканкама Віктар Збігневіч Свіла.


У Смаргоні ж у гэты дзень праводзіўся адкрыты раённы турнір па інтэлектуальных гульнях, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Удзел у ім прынялі каманды Смаргоні, Ашмян і Астраўца. Наш раён прадстаўляў “Востраў шанцавання” з рэдакцыі. Астравецкія інтэлектуалы выступілі ўдала: у дзвюх гульнях –“Медыя-азбуцы” і “Што? Дзе? Калі?” занялі прызавыя трэція месцы і былі адзначаны Ганаровымі граматамі і прызамі.

Ніна АЛЯКСЕЕВА.