Дзень інфармавання: пытанні, якія хвалююць астраўчан

11:54 / 26.01.2011

Першы год новай пяцігодкі: асноўныя арыенціры сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў 2011 годзе – такая тэма была абмеркавана на адзіным дні інфармавання на мінулым тыдні.


2011 год з’яўляецца стартавым годам новай пяцігодкі. Стратэгія і асноўныя задачы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на бліжэйшыя пяць год былі вынесены на шырокае грамадскае абмеркаванне і адобраны на чацвёртым Усебеларускім народным сходзе.
Прагнозныя параметры на 2011 год з’яўляюцца дастаткова напружанымі. Так, на падставе росту і мадэрнізацыі нацыянальнай эканомікі будзе забяспечвацца павышэнне даходаў і якасць жыцця насельніцтва. За першы год пяцігодкі  рэальныя даходы грамадзян павінны павялічыцца на 8-9,5%.
Галоўнай стратэгічнай задачай новага пяцігоддзя будзе ўваходжанне рэспублікі  ў лік першых 50 краін свету з найвышэйшым індэксам развіцця чалавечага патэнцыялу.
З калектывамі вузлоў паштовай і электрасувязі, фонда сацыяльнай абароны насельніцтва сустрэўся Сяргей Міхайлавіч Маціевіч, намеснік начальніка аддзела культурна-асветных устаноў, народнай творчасці і навучальных устаноў упраўлення культуры аблвыканкама.
З педагогамі Альхоўскай сярэдняй школы сустрэўся А.Д. Кавалька,  старшыня Астравецкага райвыканкама, калектыў фабрыкі “Альхоўка” наведаў намеснік старшыні райвыканкама У.С. Ластоўскі, з медыцынскімі работнікамі правёў сустрэчу намеснік старшыні райвыканкама В.З. Свіла.
У сваіх працоўных калектывах па асноўнай тэме дня інфармавання выступілі намеснікі кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце, а  з насельніцтвам па месцы жыхарства правялі сустрэчы старшыні сельскіх Саветаў. З грамадзянамі вёскі Рымдзюны сустрэўся старшыня раённага  Савета дэпутатаў  Валерый Вацлававіч Барташэвіч.
Акрамя асноўнай тэмы на дні інфармавання былі абмеркаваны таксама  пытанні грамадскай бяспекі грамадзян. З гэтай інфармацыяй  з працоўнымі  калектывамі Астравецкага раённага спажывецкага таварыства, ДП «Астравецкая МПМК-158» ГАПБ унітарнага прадпрыемства «Гроднааблсельбуд» сустрэліся А.Я. Белекала, начальнік  аператыўна-дыспетчарскай  службы Гродзенскага  ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама і Ю.П. Бортнік, намеснік начальніка аператыўна-дыспетчарскай  службы УУС.
Прысутныя задалі шмат пытанняў, якія датычыліся дзеяння новых правілаў дарожнага руху, а таксама прававога забеспячэння грамадзян. На гэтыя і іншыя пытанні былі дадзены кампетэнтныя адказы выступоўцаў.
Па тэме будаўніцтва і бяспекі атамнай электрастанцыі перад працоўнымі МПМК-158 выступіў Э.І. Свірыд,  вядучы спецыяліст дзяржаўнай установы ” Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі”.
Сярод  шматлікіх пытанняў, якія  былі  зададзены слухачамі падчас правядзення адзінага дня інфармавання, было: ці будзе  ў  г.п. Астравец прыведзена ў парадак нумарацыя дамоў мікрараёна вуліц Валадарскага? Гэтае пытанне накіравана для вывучэння і адказу ў аддзел жыллёва- камунальнай гаспадаркі Астравецкага райвыканкама.



Наступны дзень інфармавання ў раёне пройдзе  17 лютага 2011 года. Свае пытанні і прапановы вы можаце накіроўваць у аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама па тэлефонах 2-15-79, 2-07-59.

А. КЛІМЧЭНЯ, начальнік аддзела ідэалагічнай работы  райвыканкама.