Пытанне на прамую лінію: куды здаць цялё?

12:31 / 05.02.2019

На традыцыйную “Прамую лінію” з насельніцтвам, якую ў мінулую суботу правёў першы намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Мар’янавіч Карніла, паступіў адзін зварот.

5.jpg

Жыхар вёскі Трашчаны, што ў Міхалішкаўскім сельскім Савеце, Юрый Феліксавіч Субач цікавіўся, куды можна здаць цялё – КСУП “Міхалішкі” прымаць яго адмаўляецца.

– КСУП “Міхалішкі” не прымае цялят у насельніцтва, таму што няма грошай, каб разлічыцца з людзьмі, – растлумачыў жыхару Трашчан, а затым – і нашаму карэспандэнту Іван Мар’янавіч. – Але КСУП “Гудагай” мае магчымасць закупляць у насельніцтва маладняк буйной рагатай жывёлы – таму лепш звярнуцца туды. За кілаграм жывой вагі плацяць 4 рублі, але цялё трэба будзе даставіць самім.



Текст:
Фото: Алена Гануліч