Рашэнні народнага сходу – народу выконваць!

10:38 / 08.12.2010

У панядзелак і аўторак у Мінску прайшоў IV Усебеларускі народны сход, на які сабралася 2500 дэлегатаў з усіх куточкаў краіны. Сярод іх – і восем прадстаўнікоў Астравеччыны.


На сходзе з праграмнай прамовай выступіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. У сваім выступленні кіраўнік дзяржавы прааналізаваў выканне рашэнняў папярэдняга, ІІІ Усебеларускага сходу, прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця і вызначыў задачы на перспектыву. У сваіх выступленнях дэлегаты падымалі актуальныя пытанні жыцця грамадства і выказвалі думкі дэлегаваўшых іх на народнае веча калектываў і рэгіёнаў.
Па выніках работы Усенароднага сходу была прынята рэзалюцыя, у якой вызначаны асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі дзяржавы на бліжэйшыя пяць гадоў.
Сёння рашэнні IV Усебеларускага народнага сходу абмяркоўваюцца ва ўсіх працоўных калектывах, у сем’ях, на вуліцах.
Рабочыя-аддзелачнікі МПМК-158 (на здымку), якія працуюць зараз на заканчэнні будаўніцтва 20-кватэрнага жылога дома ндв царицыно, ведаюць: рашэнні народнага сходу – народу і выконваць. А значыць – ім і іх таварышам па працы. Задачы перад краінай у цэлым і будаўнічай галіной у прыватнасці ставяцца маштабныя, так што будзе шмат працы. І гэта не можа не радаваць: будзе праца – будуць новыя кватэры ў астраўчан, а ў будаўнікоў – заробкі. І значыць — будзе паляпшацца дабрабыт людзей.


Ніна АЛЯКСЕЕВА.