Тыдзень рostfactum: баталіі – палітычныя і спартыўныя

10:55 / 20.10.2010
Мінулы тыдзень вачамі журналіста Эдуарда Свірыда

На палітычным інфармацыйным полі — зацішша. Мінулы тыдзень абышоўся без чарговых “вутак” з Усходу, таму электарату з абодвух бакоў расійска-беларускай мяжы заставалася толькі старанна перажоўваць тое, што было сказана і паказана некалькі тыдняў таму.


На інтэрнэт-сайце прэзідэнта Расіі панавала ўсеагульнае аднадумства і падтрымка вядомай заявы наконт Беларусі.
У гэты ж час на форумах іншых сродкаў масавай інфармацыі, нібы “самвыдатаўскай” улёткай застойных часоў, наведвальнікі дзяліліся спасылкай на прэс-канферэнцыю прэзідэнта Беларусі.
Дзіўны факт, між іншым. З выступленнем кіраўніка саюзнай дзяржавы нашы суседзі могуць пазнаёміцца толькі ў інтэрнэце! Чаго не скажаш пра нас. Дзякуючы расійскім тэлеканалам, мы маем магчымасць любавацца прэзідэнтам усходняй суседкі штодзень. Але чамусьці там, на Усходзе — свабода слова і дэмакратыя, а ў нас – дыктатура.
Мінулым летам, падчас камандзіроўкі ў Расію, нешта падобнае бачыў, што называецца, на свае вочы. Памятаеце той нечаканы, незразумелы ўльтыматум “Газпрама” Беларусі, калі ад нас запатрабавалі тэрміновага разліку за выкарыстаны газ? Урэшце аказалася, што за транзіт расійскі газавы магнат нам вінаваты больш, чым мы яму. Аднак аб тым расійскія сродкі масавай інфармацыі — ні дзяржаўныя, ні незалежныя— не сказалі ні слова! Расіяне ведалі толькі адно: беларусы не плацяць за газ! Іншымі словамі – крадуць! Тады па ўсіх тэлеканалах гуляў толькі адзін пункт погляду. Ён жа – адзіна “правільны”!
Так і цяпер. Праўда, асабліва дапытлівыя – з тых, хто прывык думаць сваёй галавой, а не глытаць першае, што падсунуць – усё ж знайшлі ў інтэрнэце не адфільтраванае афіцыйнай цэнзурай “забароненае відэа” з выступленнем кіраўніка беларускай дзяржавы.
Вось толькі некаторыя меркаванні, выказаныя з нагоды ўбачанага, наведвальнікамі сайта радыёстанцыі “Рэха Масквы”:
“Респект Лукашенко! Дмитрию Анатольевичу до батьки еще расти и расти.”
“В чужом глазу и соломинку видно, а в своём и бревна не замечаем! Да если Лукашенко соберёт компромат на нашу власть, то те фильмы, которые по НТВ показали про Лукашенко, просто померкнут.”
“А две военные базы, за которые Россия ни копейки не платит?А ведь Украине 40 миллиардов долларов заплатили только за одну базу. Да ни одна наша ракета не полетит без белорусских комплектующих.”
“Как бы хотелось Президента России назвать «Батька»…”
“Молодец Батька. Русские с тобой!”
“Меня больше всего умиляют слова Медведева о «свободе, демократии и справедливости»… Давно в зеркало не смотрелись.”
“А почему и не послушать мнение руководителя союзного государства? Как говорят, со стороны виднее.”
“Смотрите пресс-конференцию Батьки и решайте сами, кто болеет за судьбу России искренне, а кто «засланец»”.
Нашы ж “незалежныя” амаль аднагалосна падтрымалі пазіцыю Прэзідэнта суседняй дзяржавы. Нават тыя з іх, хто ўсё апошняе дзесяцігоддзе не стамляўся заяўляць, што Лукашэнка “здасць” Беларусь Расіі пры першай магчымасці. Па ўсім відаць, мэта апраўдвае сродкі. Дзеля яе можна ахвяраваць і незалежнасцю. Як тут не ўспомніць словы мяцежнага генерала Франка, які ажыццявіў дзяржаўны пераварот у Іспаніі напярэдадні другой Сусветнай вайны: “На Мадрыд мы пойдзем чатырма калонамі. Пятая калона нас будзе чакаць у Мадрыдзе”.
Зрэшты, досыць ужо палітыкі. Тым больш што на мінулым тыдні галоўнымі “пастаўшчыкамі” станоўчых эмоцый сталі нашы футбалісты і хакеісты.
Пасля шэрагу паражэнняў дзве перамогі запар ў кантынентальнай хакейнай лізе атрымала мінскае “Дынама”.
Футбалісты галоўнай зборнай прадказальна адолелі албанцаў. Хоць пасля нічыёй з Люксембургам можна было чакаць любога зыходу. Тым не менш “зімаваць” будзем на другім месцы ў групе. Канчатковы ж “дыягназ” нашай футбольнай “спеласці” паставіць вясна.
А вось футбольная “маладзёжка” пасля сенсацыйнай перамогі над італьянцамі пуцёўку ў фінал еўрапейскага першынства ўжо заваявала. Прычым у трэці раз! Пара б ужо маладзёжнай колькасці перарасці ў дарослую якасць. Эх, каб ведала моладзь, а сталасць магла... Глядзіш і спраўдзілася б запаветная мара беларускіх балельшчыкаў!