На Островетчине начал работу новый лидер молодых и инициативных

09:08 / 13.03.2017

Alekseevec.jpgНовы лідар – з 27 лютага выконваючай абавязкі першага сакратара раённага камітэта ГА БРСМ прызначана Віялета Алексеявец.

Віялета Юр’еўна нарадзілася і вырасла ў Кямелішках. Скончыўшы мясцовую школу, дзяўчына паступіла ў Гродзенскі дзяржаўны палітэхнічны каледж. Пасля атрымала вышэйшую адукацыю ў Палескім дзяржаўным універсітэце.

Рабочую дзейнасць Віялета Алексеявец пачынала ў сферы банкаўскіх паслуг. Пасля выхаду з адпачынку па догляду за дзіцям яна вырашыла паспрабаваць сябе ў якасці маладзёжнага лідара.

Калі ў вас ёсць цікавыя прапановы ці арыгінальныя ідэі – звяртайцеся ў райкам БРСМ. Нагадаем, што зараз ён знаходзіцца ў памяшканні будынка пошты па адрасе: вул. Ленінская, 5.

Марына МАЦКЕВІЧ

Текст: