В Островце прошли торжественные мероприятия к столетию белорусской милиции

11:58 / 09.03.2017
милиция 3Стогадовы юбілей беларускай міліцыі і сваё прафесійнае свята супрацоўнікі Астравецкага аддзела ўнутраных спраў адзначылі ва ўрачыстай і святочнай атмасферы.

милиция 1 милиция 2Праўда, пачалося святкаванне не са слоў віншавання і ўручэння ўзнагарод, а з ушанавання памяці работнікаў міліцыі: ўрачыстае пастраенне асабовага саставу ля будынку раённага аддзела міліцыі, некалькі слоў прывітання і трайны залп салюта ў гонар загінуўшых і памерлых работнікаў аддзела ўнутраных спраў – дзякуй за добрасумленную службу і нізкі паклон ад нашчадкаў.

милиция 5 милиция 6

Працягнулася ўрачыстасць у кінаканцэртнай зале “Астравец” з дэманстрацыі фільма аб дзейнасці астравецкіх міліцыянераў. А затым надышла чарга віншаванняў – і першым на сцэну падняўся начальнік Астравецкага РАУС Андрэй Пятровіч Форысь.

– Супрацоўнікі міліцыі цудоўна разумеюць, што ад іх залежыць спакой і бяспека грамадзян, таму падыходзяць да выконвання сваіх абавязкаў адказна і добрасумленна. Штодзень яны стаяць на варце правапарадку і заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу ў любы час дня і ночы. Шчырыя словы ўдзячнасці сёння хочацца выказаць ветэранам міліцыі, якія годна прайшлі службу ў праваахоўных органах, а зараз з’яўляюцца прыкладам для маладых работнікаў. І асобнае дзякуй мы кажам нашым сем’ям: бацькам, жонкам, дзецям – вы падтрымліваеце і захоўваеце агонь у хатнім ачагу і дарыце нам утульнасць, клопат і любоў.

Чараду віншаванняў працягнуў старшыня райвыканкама Ігар Яраслававіч Шалудзін.

милиция 7милиция 8

– Дзень міліцыі – свята мужных і смелых людзей, якія годна нясуць службу ў будні і выхадныя і паспяхова спраўляюцца з пастаўленымі задачамі. Ваша работа цяжкая і небяспечная, але вельмі патрэбная людзям. Дзякуючы вашай сумленнай службе, мы можам спаць спакойна. Спадзяёмся, што і надалей міліцыя Астравеччыны будзе цвёрда стаяць на варце аховы правапарадку.

милиция 9Ад раённага Савета дэпутатаў работнікаў органаў унутраных спраў прывітала яго старшыня Ірына Эдуардаўна Тальчук:

– Векавы юбілей – гэта значная дата, якая ўжо ўвайшла ў гісторыю беларускай міліцыі. Міналі гады за гадамі, але галоўная мэта ў міліцыянераў заўсёды была адна – мір і спакой грамадзян. А найлепшым паказчыкам паспяховай службы былі і застаюцца павага і давер простых людзей. Дзякуй вам за старанную службу -- і са святам!

милиция 10 милиция 11Да шчырых слоў віншавання з нагоды стогадовага юбілею беларускай міліцыі і прафесійнага свята таксама далучыліся прадстаўнікі духавенства, пагранічнай службы, ваенкамата, вайсковай часці 7434, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, дэпартаменту аховы, ашмянскай мытні і многія іншыя.

Урачыстасць дапоўнілі ўзнагароды і падарункі: лепшыя супрацоўнікі былі адзначаны ганаровымі граматамі і падзячнымі лістамі. Сваю віншавальную паштоўку для супрацоўнікаў міліцыі падрыхтавалі юныя і дарослыя артысты Астравеччыны.милиция 12 милиция 13 милиция 14 милиция 15

Марына МАЦКЕВІЧ, фота аўтара

Текст: