Итоги года подвели на сессии Островецкого районного Совета депутатов

16:23 / 05.01.2017
3
4hhrzdrnxКанец каляндарнага года – час, калі падводзяць вынікі мінулага года і адначасова плануюць работу  на наступны.

На чарговай сесіі Астравецкага раённага Савета дэпутатаў, якая прайшла 28 снежня пад старшынствам І.Э.Тальчук, былі зацверджаны прагнозныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця нашага раёна і раённы бюджэт на 2017 год. У вялікай зале раённага выканаўчага камітэта сабраліся дэпутаты раённага Савета, члены райвыканкама,  кіраўнікі арганізацый, устаноў  і прадпрыемстваў Астравеччыны, старшыні сельскіх Саветаў, каб абмеркаваць вынесеныя на разгляд пытанні і прыняць адпаведныя рашэнні.

Сесіі папярэднічала пасяджэнне Прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, на якім былі ўзняты пытанні добраўпарадкавання могільнікаў і воінскіх пахаванняў,  работа Астравецкага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства і шэраг іншых.

–  Сёння ў нашым раёне размешчана каля 200 могільнікаў – і большасць з іх не стаіць на ўліку. Адсюль і праблемы з іх добраўпарадкаваннем  і ачысткай, –  упэўнена старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Эдуардаўна Тальчук.

Ірына Эдуардаўна расказала пра вопыт работы прадпрыемства меліярацыйных сістэм, якое гатова аказаць паслугі па афармленні неабходных дакументаў на рэгістрацыю могільнікаў.

Намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Кацярына Леанідаўна Лянкевіч у сваім выступленні закранула пы-танне добраўпарадкавання  воін-скіх пахаванняў, якія падтрымлі-ваюцца ў чысціні і парадку дзякуючы сумеснай рабоце сельсаветаў, устаноў адукацыі і культуры.

Пра работу райспажыўтава-рыства  расказаў намеснік старшыні райвыканкама Павел Віктаравіч Мілешка.

Па ўсіх разглядаемых пытаннях былі  прыняты адпаведныя рашэнні. Вынікі работы пася-джэння падвяла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Эдуардаўна Тальчук.

Алена ЯРАШЭВІЧ.