Около деревни Ковалёвка прошло перезахоронение останков солдата, погибшего в годы Первой мировой войны

15:06 / 14.12.2016
%d0%bf%d0%b5%d1%80%d0%b5%d0%b7%d0%b0%d1%85%d0%be%d1%80%d0%be%d0%bd%d0%b5%d0%bd%d0%b8%d0%b5На мінулым тыдні ва ўрачыстай абстаноўцы, з удзелам прадстаўнікоў улады, воінаў-пагранічнікаў, грамадскасці адбылося перапахаванне астанкаў невядомага расійскага воіна, загінуўшага ў гады Першай сусветнай вайны, у брацкую магілу каля вёскі Кавалёўка, у якой пахаваны 84 расійскія салдаты і адзін афіцэр.

Гэтая магіла знаходзіцца воддаль ад дарогі, узбоч калгаснага поля, дзе зелянеюць усходы азіміны. Але велічны белы каменны крыж, у які вельмі арганічна ўманціраваны колішні, драўляны, відаць здалёк – і ён стаў своеасаблівым маяком для пахавальнай працэсіі, якая па бездарожжы рушыла да брацкай магілы.

Дзве старыя магілкі з невядомымі пахаваннямі знаходзіліся на ўскраіне адной з сядзіб у вёсцы Катлоўка. Мясцовы жыхар Мікалай Георгіевіч Раманчукоў звярнуўся ў райвыканкам: хто б ні былі тыя людзі, прах якіх знаходзіцца ў гэтых магілах, але яны заслугоўваюць большай пашаны і належнага пахавання.

Салдаты 52-га асобнага батальёна правялі раскопкі і знайшлі астанкі пяці ахвяр Першай сусветнай вайны. Чацвёра з іх былі ідэнтыфікаваны як нямецкія салдаты і перададзены для перапахавання прадстаўнікам Германіі, а адзін прызнаны расійскім салдатам. Яго вырашылі перапахаваць у брацкую магілу, дзе ўжо знайшлі вечны спачын сабраты па зброі: сто гадоў таму пасля жорсткіх баёў, што адбываліся на тэрыторыі сённяшняй Астравеччыны, тут былі пахаваны загінуўшыя салдаты расійскай арміі.

%d0%bf%d0%b5%d1%80%d0%b5%d0%b7%d0%b0%d1%85%d0%be%d1%80%d0%be%d0%bd%d0%b5%d0%bd%d0%b8%d0%b51

%d0%bf%d0%b5%d1%80%d0%b5%d0%b7%d0%b0%d1%85%d0%be%d1%80%d0%be%d0%bd%d0%b5%d0%bd%d0%b8%d0%b52

%d0%bf%d0%b5%d1%80%d0%b5%d0%b7%d0%b0%d1%85%d0%be%d1%80%d0%be%d0%bd%d0%b5%d0%bd%d0%b8%d0%b53

%d0%bf%d0%b5%d1%80%d0%b5%d0%b7%d0%b0%d1%85%d0%be%d1%80%d0%be%d0%bd%d0%b5%d0%bd%d0%b8%d0%b54Асаблівая гісторыя і ў велічнага помніка на гэтай брацкай магіле. Яго, а таксама помнік ахвярам газавых атак у вёсцы Белае Смаргонскага раёна і ля вёскі Тартак, дзе пахаваны 250 нямецкіх і расійскіх воінаў, загінуўшых падчас Першай сусветнай вайны, на ўласныя сродкі ўстанавілі ўнукі ветэранаў гэтай вайны, сыны вядомага ў раёне чалавека – старшыні раённага савета ветэранаў Р.А. Герта: пра гэта Расціслаў Арсенцьевіч расказаў падчас цырымоніі перапахавання.

А намеснік старшыні райвыканкама Віктар Збігневіч Свіла нагадаў вядомую ісціну: узровень цывілізаванасці грамадства вызначаецца таксама і па адносінах да памяці сваіх продкаў, у тым ліку і загінуўшых на полі бою.

Протаіерэй Георгій Савіцкі адслужыў заўпакойную ліцію і акрапіў святой вадой месца спачыну расійскіх салдат. Труну з астанкамі невядомага салдата апусцілі ў зямлю. Прагучаў ружэйны залп – як даніна памяці і павагі сённяшніх воінаў тым, хто праліваў сваю кроў на гэтай зямлі сто гадоў назад. Да магілкі ўскладваюцца кветкі і вянкі, запальваюцца свечкі…

Спі з мірам, невядомы салдат! Хай твая шматпакутная душа знойдзе нарэшце вечны супакой…

Ніна АЛЯКСЕЕВА, фота аўтара.