Жители Островецкого района сделали свой выбор

15:05 / 12.09.2016
%d0%ba%d0%b0%d0%ba-%d0%b3%d0%be%d0%bb%d0%be%d1%81%d0%be%d0%b2%d0%b0%d0%bb%d0%b8Галоўная палітычная падзея года – выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь  6-га  склікання –  адбылася ў нашай краіне 11 верасня.

Яшчэ ў аўторак быў дадзены старт датэрміноваму галасаванню – з 10 гадзін раніцы да 7 гадзін вечара з перапынкам на абед можна было аддаць свой голас за выбранага кандыдата – і многія скарысталіся такой магчымасцю.

Адным з тых, хто ў першыя хвіліны датэрміновага галасавання пераступіў парог выбарчага ўчастка №43  у Астраўцы, стаў Віктар Анімуцкі.

– Шмат гадоў прымаю ўдзел у  выбарах. І штораз аддаю свой голас менавіта ў першы дзень галасавання –  гэта ўжо традыцыя. Так зрабіў і сёлета.

Кабінкі для галасавання, урна для бюлетэняў, інфармацыйныя стэнды, сталы для членаў камісіі і месцы для назіральнікаў, адкуль добра бачны працэс галасавання і падліку галасоў,  – усё арганізавана ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Пра тое, што парушэнняў у  працэсе выбараў  не назіралася,  сведчылі і назіральнікі. Адна з іх, Вольга Дэмбоўская, выконвае гэтую місію не ўпершыню.

– Сёлета на выбарчым участку я прадстаўляю грамадскае аб'яднаннне «Веды». Не першы раз выконваю такія абавязкі і хачу адзначыць, што падчас галасавання на нашым выбарчым участку ніякіх парушэнняў не выяўлена, –  адзначыла Вольга Яўгенаўна. –  Людзі прыходзяць у добрым настроі, члены камісіі выконваюць свае абавязкі ў адпаведнасці з заканадаўствам –  ва ўсіх  усмешкі на тварах. Увогуле,  з дзяцінства выбары для мяне асацыіруюцца са святам. У той час на іх я хадзіла з бацькамі. У фае ўчастка працаваў буфет, праходзілі канцэрты –  было весела і цікава. Тое адчуванне свята  захаваліся і сёння.

%d0%ba%d0%b0%d0%ba-%d0%b3%d0%be%d0%bb%d0%be%d1%81%d0%be%d0%b2%d0%b0%d0%bb%d0%b85Сёлета на Астравеччыне было створана 33 выбарчыя ўчасткі. Колькасць гарадскіх участкаў павялічылася: у сувязі з ростам нашага горада і павелічэннем колькасці яго жыхароў  новы выбарчы ўчастак з'явіўся ў першым мікрараёне Астраўца  –  ён атрымаў «прапіску» ў адным з самых новых і прыгожых будынкаў –  гімназіі №1.

Пры ўваходзе на выбарчы ўчастак Астравецкі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства арганізаваў гандаль. Свежыя булачкі і каўбасы, садавіна і гародніна – усё апетытна і  прыгожа.

Указальнікі накіроўваюць усіх, хто заходзіць у памяшканне, да месца,  дзе адбываецца галасаванне. Уздоўж сцяны – інфармацыйныя стэнды. А ў светлай прасторнай бібліятэцы, якая на час выбараў «перакваліфікавалася» ў выбарчы ўчастак, жыхароў мікрараёна  чакае камісія.

– Наш участак новы, але  камісія працуе зладжана. Радуюць і выбаршчыкі – толькі за перыяд датэрміновага галасавання свае галасы за кандыдатаў у дэпутаты  аддалі 94 жыхары.  Астатнія прыйшлі ў нядзелю – і таксама зрабілі свой выбар, – расказала старшыня ўчастковай камісіі ўчастка для галасавання № 47 Алена Чаславаўна Севасцьян.

%d0%ba%d0%b0%d0%ba-%d0%b3%d0%be%d0%bb%d0%be%d1%81%d0%be%d0%b2%d0%b0%d0%bb%d0%b81

%d0%ba%d0%b0%d0%ba-%d0%b3%d0%be%d0%bb%d0%be%d1%81%d0%be%d0%b2%d0%b0%d0%bb%d0%b82

%d0%ba%d0%b0%d0%ba-%d0%b3%d0%be%d0%bb%d0%be%d1%81%d0%be%d0%b2%d0%b0%d0%bb%d0%b83

%d0%ba%d0%b0%d0%ba-%d0%b3%d0%be%d0%bb%d0%be%d1%81%d0%be%d0%b2%d0%b0%d0%bb%d0%b84Аднымі з тых, хто вырашыў аддаць свой голас за выбранага кандыдата ў дэпутаты ў асноўны дзень галасавання, сталі Віталь і Вольга Шарэйкі, якія на ўчастак  прыйшлі з двухгадовай Дзіянай – менавіта сваёй дачцэ бацькі даверылі апусціць свае бюлетэні ў урну.

– На мой погляд, кожны чалавек павінен прыйсці на выбары і аддаць свой голас за годнага кандыдата, –  упэўнены Віталь і Вольга. –  За апошнія гады Астравец змяніўся, папрыгажэў. Пацвярджэнне гэтаму і новая гімназія, у якой створаны новы ўчастак, да якога мы «прыпісаны». Таму прагаласавалі за будучае нашага горада.

На працягу дня людзі заходзілі на свае ўчасткі, прадстаўлялі пашпарт, ставілі подпіс,  атрымлівалі бюлетэнь. Некалькі секунд у кабінцы – і запоўнены бюлетэнь адпраўляецца ў празрыстую пластыкавую урну.

Выбар зроблены!

Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара.