Министр информации Республики Беларусь приняла участие в творческой планёрке "Астравецкай праўды"

08:13 / 30.08.2016
министр информации в ОстровцеНезвычайную творчую “лятучку” правялі супрацоўнікі “Астравецкай праўды” ў мінулую пятніцу. У ёй прынялі ўдзел міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Станіславаўна Ананіч, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Вячаслаў Аляксандравіч Апановіч і намеснік старшыні райвыканкама Віктар Збігневіч Свіла.

министр информации в редакцииПадчас размовы з калектывам закраналіся розныя тэмы – творчыя і бытавыя. Што ў “рэдакцыйным партфелі” журналістаў? Як удзельнічае газета ў перадвыбарнай кампаніі? Ці задавальняе супрацоўнікаў рэдакцыі зарплата? Ці ёсць у маладых спецыялістаў перспектывы атрымання жылля? Гэтыя і іншыя тэмы ўздымаліся ў гутарцы калектыву газеты з міністрам.

Лілія Станіславаўна высока ацаніла работу “Астравецкай праўды” ў пытаннях інфармавання насельніцтва, зазначыўшы, што аб папулярнасці газеты ў жыхароў раёна сведчыць яе тыраж: па насычанасці на тысячу насельніцтва астравецкая раёнка знаходзіцца ў шэрагу лепшых газет краіны. Была адзначана міністрам і дзейнасць “Астравецкай праўды” ў пытаннях канвергенцыі: сёння пад крылом раённай газеты выдаецца не толькі друкаваная версія, але паспяхова дзейнічае сайт, раённае радыё, развіваецца інтэрнэт-тэлебачанне.

Зараз, на думку міністра, трэба ісці далей: Астравец даўно заслужыў права мець уласнае тэлебачанне: гэты рэгіён сёння ведаюць ва ўсім свеце, да яго прыкавана ўвага жыхароў Беларусі, і не толькі – і інфармацыю аб яго развіцці, будаўніцтве Беларускай атамнай электрастанцыі трэба данесці да жыхароў не толькі раёна, вобласці, але і ўсёй краіны, і замежжа  – і ніхто не зможа зрабіць гэта лепш, чым мясцовыя журналісты. Лілія Станіславаўна Ананіч паставіла задачу як мага хутчэй стварыць пры рэдакцыі “Астравецкай праўды” паўнавартаснае тэлебачанне.

Як ужо паведамялался, Лілія Станіславаўна Ананіч прыняла ўдзел у пасяджэнні райвыканкама, на якім разглядалася тэма этнаканфесійнай сітуацыі ў раёне і захавання на яго тэрыторыі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб свабодзе веравызнання і рэлігійных арганізацыях”. Міністр інфармацыі ў сваім выступленні адзначыла, што Астравецкі раён і Гродзенская вобласць у цэлым – унікальны рэгіён у плане спакойнага і канструктыўнага ўзаемадзеяння прадстаўнікоў розных веравызнанняў і нацыянальнасцей – і гэтаму ў гродзенцаў вучацца прадстаўнікі іншых абласцей.

министр информации в исполкомеПадчас візіту на Астравеччыну міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь наведала інфармацыйны цэнтр Беларускай АЭС, дзе размова таксама ішла аб больш поўным і шырокім інфармаванні насельніцтва аб усіх аспектах “будоўлі стагоддзя”. У прыватнасці, Лілія Станіславаўна выказала думку, што дадатак “Беларуская атамная”, які штомесяц друкуе “Астравецкая праўда”, расказваючы пра ход будаўніцтва атамнай электрастанцыі, людзях, якія тут працуюць, і іншых тэмах, звязаных з АЭС, варта друкаваць і ў цэнтральных газетах.

министр информации в информационном центре

министр информации в информационном центре1Наведала міністр інфармацыі і будаўнічую пляцоўку Беларускай АЭС – і была ўражана размахам і маштабамі будаўніцтва, высокай арганізацыяй работ.

министр информации на атомке

министр информации на атомке1

министр информации на атомке2А заключным акордам у сімфоніі прыемных уражанняў міністра ад наведвання Астравеччыны стала сустрэча з духоўным і цудоўным на тэрыторыі непаўторнай жамчужыны нашага краю – Гервяцкага касцёла Святой Тройцы – і ў сценах храма.

министр информации в Гервятах

министр информации в Гервятах1

министр информации в Гервятах2

Ніна РЫБІК