Работнікі культуры адзначылі сваё свята

13:41 / 14.10.2019

Яны працуюць у будні і выхадныя, без іх удзелу не абыходзіцца ніводнае свята і пакуль усе адпачываюць, яны забаўляюць гледачоў песнямі ды танцамі. А ўсё таму, што проста не могуць па-іншаму – і радуючы іншых, радуюцца самі.

У мінулую пятніцу артысты Астравеччыны таксама выступалі, толькі на гэты раз віншавалі не іншых, а сябе і калег з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры.

На ўрачыстае мерапрыемства ў кінаканцэртную залу «Астравец» завіталі і прадстаўнікі раённай улады.

– Перш за ўсё дзякую вам за добрую працу, – адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Віктар Свіла. – За гэты год вы арганізавалі і правялі на годным узроўні шмат значных мерапрыемстваў. Многае яшчэ трэба паспець зрабіць да канца года, але я веру, што вы справіцеся з любымі задачамі. А выканаўчая і прадстаўнічая раённыя ўлады заўсёды гатовы вас падтрымаць.

1.jpg

– Дзякуючы вашаму таленту, натхненню, працавітасці і прафесіяналізму Астравецкі раён займае пачэснае месца ў культурным жыцці Гродзеншчыны, – далучылася да віншаванняў старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук. – Сваёй творчасцю вы прыносіце людзям радасць і добры настрой. Яшчэ раз дзякуй за нястомную працу і адданасць сваёй справе. Здароўя вам, дабрабыту, новых поспехаў і дасягненняў.

2.jpg

Пасля слоў віншавання прыйшла чарга ўзнагарод. Падзячны ліст старшыні райвыканкама атрымалі Алена Кулевіч, Віктар Германовіч і Алена Дзям’янчык. Ганаровай граматай Савета дэпутатаў узнагароджаны Наталля Бялячыц, Марына Арлоўская, Сяргей Дзям’янчык, Таццяна Собалева, Падзячным лістом – Алена Багдановіч, Ганна Уласік, Юрый Жэбіт, Святлана Алітойць.

13.jpg

14.jpg

З прафесійным святам сваіх калег і вэтеранаў працы павіншавала загадчык сектара культуры Інга Купрэвіч, якая рассказала пра асноўныя дасягненні за гэты год і ўручыла ўзнагароды лепшым работнікам.

3.jpg

12.jpg

Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Расціслаў Бразінскі ўручыў Ганаровую грамату абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі спорта і турызма Галіне Францкевіч.

4.jpg

5.jpg

Словы шчырых пажаданняў і падарункі віноўнікам урачыстасці таксама адрасавалі прадстаўнікі раённых арганізацый «Беларускі саюз жанчын», «Белая Русь», «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях і ўнутраных спраў.

6.jpg

А яшчэ павіншаваць калег са святам на мерапрыемства завіталі сапраўдныя зоркі эстрады: Вячаслаў Дабрынін, Сафія Ратару і ВІА «Вясёлыя рабяты» з Рытанскага дома культуры, Алла Пугачова з Альхоўкі, гурт «Міраж» з Міхалішак, кабарэ-дуэт «Акадэмія» і Паліна Гагарына з раённага цэнтра культуры і народнай творчасці і іншыя артысты. Выконваючы вядомыя хіты не горш, а, магчыма, і лепш, чым арыгінал, работнікі культуры Астравеччыны ў чарговы раз даказалі, што годныя звацца сапраўднымі прафесіяналамі сваёй справы.

7.jpg

8.jpg


9.jpg

10.jpg

11.jpg

Текст:
Фото: Марина Мацкевич
Видео: Марина Мацкевич