Валанцёры выбіраюць чысціню

12:13 / 12.10.2019

Райкам ГА БРСМ узнагародзіў пераможцаў раённага этапу рэспубліканскага праекта «Моладзь за чысціню гарадоў і вёсак».

j4YV1r9hZKk.jpg

Падвядзенне вынікаў адбылося падчас сходу сакратароў пярвічных арганізацый школ раёна. Пераможцамі праекта сталі валанцёры гімназіі №1, другое месца занялі вучні сярэдняй школы №2, а трэцяе – Гервяцкай сярэдняй школы. Таксама дымломам быў адзначаны атрад валанцёраў Альхоўскай сярэдняй школы. Усе ўдзельнікі атрымалі падарункі ад раённага камітэта ГА БРСМ.

kcB7igqEgXY.jpg

LvD38pr_6ZU.jpg

Акрамя гэтага на сходзе сакратары пярвічак абмеркавалі ўдзел моладзі ў перапісе насельніцтва і падрыхтоўцы да выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, а таксама ўдакладнілі спіс удзельнікаў занальнага этапу рэспубліканскага праекта «100 ідэй для Беларусі».   

Текст: