Прокуратура сразу предупреждает, а потом карает
12:31 / 25.06.2019
Аб гэтым ішла размова на каардынацыйнай нарадзе па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй у райвыканкаме, якая праходзіла пад кіраўніцтвам пракурора Астравецкага раёна Аляксея Тамчанка.
Пажарная бяспека, ахова працы і парушэнне працоўнай дысцыпліны – важныя моманты, на якія звяртаюць увагу праваахоўныя органы пры выездзе ў сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна. Аднак і на іх нельга глядзець скрозь пальцы, таму што кожнае, нават самае дробнае правапарушэнне або надагляд, могуць прывесці да сур’ёзных наступстваў як для прадпрыемства, так і для чалавека, які яго здзейсніў, і кіраўніка. Аб гэтым неаднаразова папярэджваў дырэктараў раённых КСУПаў і саўгаса «Падольскі», якія сабраліся на нараду, пракурор раёна, абапіраючыся на вопыт работы па падобных справах.
Лічба
33 парушэнні зарэгістраваны ў сельгаспрадпрыемствах раёна падчас пасяўной кампаніі.
З іх пры выкарыстанні тэхнікі – 6, па ахове працы – 23, за знаходжанне на рабочым месцы ў стане алкагольнага ап’янення – 12 чалавек.
Пра нядбайнасць і безгаспадарчыя адносіны да тэхнікі і маёмасці, знаходжанне за рулём сельгасмашын у стане алкагольнага ап’янення і на транспарце без тэхагляду, пра агульную сітуацыю на дарозе расказаў начальнік РАУС Дзмітрый Місюк. І засяродзіў увагу, што мабільныя групы па нагляду за парадкам будуць працаваць на тэрыторыях усіх сельгаспрадпрыемстваў раёна выбарчым метадам, а правапарушэнні будуць уносіцца ў спецыяльную базу даных РАУС.
– Задача пракуратуры – папярэдзіць, каб потым не прыйшлося пакараць, – падвёў вынік нарады Аляксей Тамчанок.