Сменился начальник отдела ЖКХ Островецкого райисполкома
Пасля таго, як пайшоў на заслужаны адпачынак Віктар Аляксандравіч Славінскі, на гэтую пасаду 28 чэрвеня быў зацверджаны Віктар Казіміравіч Пашкевіч.
Віктар Казіміравіч нарадзіўся 12 лютага 1990 года ў Вільнюсе, хоць карані яго – на Астравеччыне. Пасля развалу Саюза бацькі вярнуліся на радзіму.
Ён закончыў Трокеніцкую базавую і Варнянскую сярэднюю школы. У 2007 годзе паступіў у Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію на спецыяльнасць «Землеўпарадкаванне».
У 2012 годзе пасля яе заканчэння вярнуўся ў свой раён і стаў працаваць па спецыяльнасці ў землеўпарадкавальнай службе. Затым была армія, пасля службы Віктар Казіміравіч працягнуў працу ў землеўпарадкавальнай службе на розных пасадах, у апошні час – намеснікам начальніка.
Цяпер яму давераны вельмі важны і адказны ўчастак работы – хочацца верыць, што малады кіраўнік паспяхова справіцца з задачамі, якія на яго ўскладзены.
Ніна АЛЯКСЕЕВА.