Руководители районных структур и молодые специалисты провели встречу в формате открытого диалога

08:14 / 09.09.2016
%d0%b2%d1%81%d1%82%d1%80%d0%b5%d1%87%d0%b0-%d0%bc%d0%be%d0%bb%d0%be%d0%b4%d1%8b%d1%85-%d1%81%d0%bf%d0%b5%d1%86%d0%b8%d0%b0%d0%bb%d0%b8%d1%81%d1%82%d0%be%d0%b2-%d0%b8-%d1%80%d1%83%d0%ba%d0%be%d0%b2Што ўяўляе сабой эканоміка Астравецкага раёна? Якія перспектывы чакаюць райцэнтр у бліжэйшы час? Што змянілася і зменіцца ў сувязі з будаўніцтвам Беларускай АЭС? Пра гэта і многае іншае даведаліся маладыя спецыялісты, якія сёлета прыехалі на Астравеччыну, падчас сустрэчы з кіраўнікамі раённых структур. Прайшла яна ў фармаце адкрытага дыялогу ў інфармацыйным цэнтры БелАЭС.

Мінуў той час, калі Астравец для іншагародніх выпускнікоў навучальных устаноў быў незнаёмым горадам, які знаходзіцца невядома дзе. Зараз ён асацыіруецца з будоўляй стагоддзя і дынамічным развіццём, таму маладыя спецыялісты ўсё часцей едуць сюды без адмаўлення і з  цікавасцю і надзеяй на шматабяцаючыя перспектывы. А сустрэчы з кіраўнікамі раённай улады даюць ім цудоўную магчымасць не толькі пазнаёміцца з кіраўніцтвам раёна, але і задаць ім цікавячыя пытанні і звярнуцца з хвалюючымі праблемамі.

Дыялог сапраўды аказаўся адкрытым. Перад прысутнымі выступіла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Эдуардаўна Тальчук –  яна расказала пра Астравеччыну, яе інфраструктуру і асаблівасці.

–Наш раён – унікальны і адметны, – адзначыла І.Э. Тальчук. –Тут жывуць у міры і дружбе людзі розных нацыянальнасцей. У нас прыгожыя мясціны і гістарычныя помнікі – чаго толькі каштуе вядомы ва ўсёй Беларусі і за яе межамі касцёл святой Тройцы ў Гервятах. У сувязі з будаўніцтвам Беларускай АЭС Астравец стаў горадам энергетыкаў – будуюцца новыя мікрараёны, праектуюцца аб’екты сацыяльна-культурнай інфраструктуры. У раёна вялікія перспектывы. Прыемна, што з кожным годам нашы працоўныя калектывы папаўняюцца маладымі спецыялістамі. Спадзяюся, што для вас Астравеччына стане не “перавалачным пунктам”, а канчатковым прыпынкам.

Больш падрабязна пра эканоміку раёна расказаў намеснік старшыні райвыканкама Павел Віктаравіч Мілешка.

–Вам пашанцавала, што накіраванне на працу атрымалі ў наш раён, – адзначыў ён падчас свайго выступлення. –Астравеччына дынамічна развіваецца, горад расце. І ўсё гэта – дзякуючы стараннай шматгадовай карпатлівай працы працаўнікоў раёна пад кіраўніцтвам яго старшыні Адама Дзмітрыевіча Кавалькі. Мы выйшлі на высокія паказчыкі ў розных сферах: сельскай гаспадарцы, сістэме аховы здароўя, адукацыі і іншых. Дзякуючы будаўніцтву Беларускай АЭС, адкрываюцца новыя гарызонты і магчымасці. Спадзяёмся, што вы, маладая змена, актыўна ўключыцеся ў работу і дапаможаце раёну і надалей трымаць высокую планку.

Пра праектаванне і будаўніцтва новых аб’ектаў расказаў намеснік старшыні райвыканкама Віктар Мікалаевіч Зелянко.

Галоўны ўрач Астравецкай ЦРБ Валянцін Ігнатавіч Тачоны паведаміў, якой будзе новая бальніца і што плануецца зрабіць у цяперашнім будынку. Як і дзе весела, карысна і насычана правесці вольны час расказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Уладзіміраўна Сянюць. Інфармацыю пра сістэму адукацыі і спартыўныя аб’екты Астраўца і раёна данесла намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Алеся Казіміраўна Кашко. Для чаго патрэбен прафсаюз, расказалі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Расціслаў Іванавіч Бразінскі і старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Юрый Аляксандравіч Адула. А першы сакратар райкама БРСМ Аксана Паўлаўна Лазарава паведаміла пра цікавыя праекты і акцыі, якія праводзіць маладзёжная арганізацыя і заклікала з арыгінальнымі ідэямі і крэатыўнымі прапановамі звяртацца ў райкам.

%d0%b2%d1%81%d1%82%d1%80%d0%b5%d1%87%d0%b0-%d0%bc%d0%be%d0%bb%d0%be%d0%b4%d1%8b%d1%85-%d1%81%d0%bf%d0%b5%d1%86%d0%b8%d0%b0%d0%bb%d0%b8%d1%81%d1%82%d0%be%d0%b2-%d0%b8-%d1%80%d1%83%d0%ba%d0%be%d0%b2Падчас адкрытага дыялогу маладыя спецыялісты не толькі слухалі, але і самі актыўна ўдзельнічалі ў размове з кіраўнікамі раённых структур. У першую чаргу іх хвалявала праблема жылля: многія прыехалі з іншых гарадоў, а зняць кватэру ў Астраўцы – нетаннае задавальненне. Моладзь цікавіла, ці плануецца арэнднае жыллё, ці маюць маладыя спецыялісты нейкія льготы і ці плануецца ў бліжэйшы час стварэнне будаўніцтва жыллёвых кааператываў, чаму ў астравецкім кінатэатры не паказваюць фільмы ў 3 Д фармаце, як грамадзяніну з іншай краіны атрымаць бясплатную медыцынскую дапамогу – на ўсе гэтыя і іншыя пытанні прысутныя атрымалі адказ “з першых вуснаў”.

А на заканчэнне маладых спецыялістаў чакала экскурсія ў інфармацыйным цэнтры АЭС.

Марына МАЦКЕВІЧ.