Сменился начальник отдела ЖКХ Островецкого райисполкома

09:35 / 11.07.2017

Пасля таго, як пайшоў на заслужаны адпачынак Віктар Аляксандравіч Славінскі, на гэтую пасаду 28 чэрвеня быў зацверджаны Віктар Казіміравіч Пашкевіч.

Віктар Казіміравіч нарадзіўся 12 лютага 1990 года ў Вільнюсе, хоць карані яго – на Астравеччыне. Пасля развалу Саюза бацькі вярнуліся на радзіму.

Ён закончыў Трокеніцкую базавую і Варнянскую сярэднюю школы. У 2007 годзе паступіў у Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію на спецыяльнасць «Землеўпарадкаванне».

У 2012 годзе пасля яе заканчэння вярнуўся ў свой раён і стаў працаваць па спецыяльнасці ў землеўпарадкавальнай службе. Затым была армія, пасля службы Віктар Казіміравіч працягнуў працу ў земле­ўпарадкавальнай службе на розных пасадах, у апошні час – намеснікам начальніка.

Цяпер яму давераны вельмі важны і адказны ўчастак работы – хочацца верыць, што малады кіраўнік паспяхова справіцца з задачамі, якія на яго ўскладзены.

Ніна АЛЯКСЕЕВА.

Текст: Нина Рыбик