Ігар Пашкоўскі атрымаў узнагароду Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

12:45 / 15.07.2019

Юбілейным медалём “115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі” ўзнагароджаны начальнік бюро па ахове працы Астравецкага лясгаса Ігар Пашкоўскі.

IMG_2549.jpg

IMG_2538.jpg

Амаль усё працоўнае жыццё Ігар Сяргеевіч прысвяціў Астравецкаму лясгасу, дзе займаў розныя пасады, узначальваў пярвічную прафсаюзную арганізацыю, быў членам абласнога прафсаюзнага камітэта. Менавіта таму, праводзячы свайго працаўніка на заслужаны адпачынак, калегі жадалі яму і надалей заставацца актыўным і дзейсным.

Прыемным сюрпрызам для Ігара Пашкоўскага стала ўзнагароджанне яго Ганаровай граматай Гродзенскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднанння і падарункамі ад пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Астравецкага лясгаса.

IMG_2541.jpg

IMG_2540.jpg

З важнай місіяй на сустрэчу ў Астравецкі лясгас прыбыў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Расціслаў Бразінскі. За значны ўклад у развіццё прафсаюзнага руху Беларусі і сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны, актыўную дзейнасць па абароне правоў і інтарэсаў членаў прафсаюзаў Расціслаў Іванавіч ўзнагародзіў Ігара Пашкоўскага юбілейным медалём “115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі”.

IMG_2555.jpg

Текст:
Фото: Елена Ярошевич