Святочныя мерапрыемствы ў Астраўцы пачаліся з тэатралізаванага шэсця

13:28 / 03.07.2019
1965

Святочныя ўрачыстасці, прымеркаваныя да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-й гадавіны вызвалення нашай краіны і Астраўца ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у Астраўцы пачаліся з тэатралізаванага шэсця. Удзел у ім прынялі прадстаўнікі райвыканкама, прадпрыемстваў і арганізацый раёна, сілавых структур і грамадскіх аб’яднанняў.  

6.jpg

22.jpg

23.jpg

21.jpg

7.jpg

8.jpg

9.jpg

10.jpg

11.jpg

12.jpg

13.jpg

14.jpg

15.jpg

16.jpg

17.jpg

18.jpg

19.jpg

09.jpg

Удзельнікі ўрачыстасці далучыліся да рэспубліканскай акцыі «Беларусь помніць» і пранеслі партрэты ветэранаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны па вуліцах Ленінскай і Карла Маркса да помніка савецкім воінам і партызанам, дзе памяць усіх загінулых ушанавалі хвілінай маўчання. А на мемарыяльную пліту кветкі ўсклалі ўдзячныя нашчадкі.

20.jpg

08.jpg

07.jpg

06.jpg

05.jpg

04.jpg

01.jpg

Тут жа прайшоў парад сельскагаспадарчай і ваеннай тэхнікі. Дарэчы, з характарыстыкамі аўтамабіляў і трактараў можна было пазнаёміцца не толькі падчас іх праезду, але і на працягу дня нават сесці за руль, чым ужо і скарысталіся многія астраўчане.

1.jpg

2.jpg

3.jpg

4.jpg

5.jpg


Текст: Елена Ярошевич
Фото: Елена Ярошевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений