Власть

12:00 / 31.03.2012
7518

Можна павіншаваць жыхароў Астраўца з прыняццем важнага і доўгачаканага ўрадавага рашэння,  аднак называць сябе гараджанамі пакуль крыху дачасна.
27 сакавіка 2012 года Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь даў згоду Гродзенскаму абласному Савету дэпутатаў на аднясенне гарадскога пасёлка Астравец да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання.
Аб гэтым гаворыцца ў Пастанове Савета Міністраў № 268.
Па закону... Читать далее

14:21 / 28.03.2012
5783

23 сакавіка Еўрасаюз пашырыў санкцыі супраць Беларусі.
У лік апальных трапілі амаль 30 беларускіх прадпрыемстваў, а спіс так званых “неўязных” папоўніўся новымі імёнамі і цяпер налічвае больш за дзве сотні чалавек.
Асобнае месца ў ім займаюць супрацоўнікі судовай сістэмы. Яны ў пералік “непажаданых” у Еўропе асоб трапляюць, так бы мовіць, па факту,... Читать далее

08:12 / 28.03.2012
5705

Адзіны дзень інфармавання насельніцтва адбыўся на мінулым тыдні. На гэты раз ён быў прысвечаны дзвюм тэмам: “Барацьба з карупцыяй у Гродзенскай вобласці. Прычыны і ўмовы” і “Развіццё сістэмы безнаяўных разлікаў з выкарыстаннем банкаўскіх пластыкавых картак”.
У падрыхтоўцы і правядзенні дня інфармавання актыўны ўдзел прынялі супрацоўнікі пракуратуры раёна, праваахоўных органаў, разлікова-касавага цэнтра... Читать далее

10:53 / 26.03.2012
6166

Упраўленне ўзначаліў Андрэй Уладзіслававіч Янчэўскі.
А.У. Янчэўскі нарадзіўся ў 1980 годзе ў Астраўцы. Закончыў Астравецкую сярэднюю школу №1. У 1997 годзе паступіў у Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт на факультэт “аграномія”.
Працоўную дзейнасць пачаў з пасады галоўнага агранома СВК імя Гашкевіча. У лістападзе 2004-га ўзначаліў СВК “Полацкі Тракт”, пасля аб’яднання гаспадаркі з СВК... Читать далее

09:28 / 26.03.2012
6246

28 сакавіка 2012 года ў Астравецкім раённым выканаўчым камітэце з 11 да 13 гадзін будзе праводзіць прыём грамадзян міністр прамысловасці РБ Дзмітрый Сцяпанавіч Кацярыніч.
Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца ў сектары па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычнымі асобамі райвыканкама па адрасе: г.п. Астравец, вул. Набярэжная, д. 2 альбо па тэлефоне... Читать далее

14:45 / 23.03.2012
6224
1

Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы вобласці па выніках работы за два месяцы бягучага года не выканалі валавы прагнозны паказчык у вытворчасці ялавічыны. Таму чарговы абласны семінар-нарада, які  адбыўся на базе Астравецкага раёна, быў прысвечаны менавіта гэтай тэме. У яго рабоце прынялі ўдзел начальнікі ўпраўленняў сельскай гаспадаркі і харчавання усіх раёнаў вобласці, іх намеснікі... Читать далее

08:00 / 15.03.2012
7192

Паважаныя жыхары Астравецкага раёна!
Прыміце сардэчныя віншаванні з дзяржаўным святам – Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Канстытуцыя з’яўляецца ядром прававой сістэмы Беларусі. Яна забяспечвае стабільнае і зладжанае функцыянаванне ўсіх галін і звёнаў дзяржаўнай улады, устойлівае развіццё грамадзянскага грамадства, замацоўвае ў грамадскім усведамленні ідэалы свабоды, роўнасці і справядлівасці.
Асноўны Закон нашай дзяржавы стварае неабходныя ўмовы... Читать далее

16:36 / 14.03.2012
6354

Напярэдадні жаночага свята 8-га Сакавіка ў райвыканкаме прайшоў традыцыйны прыём жанчын кіраўніцтвам раёна.
Праўда, на гэты раз у традыцыйным прыёме, даруйце за каламбур, крыху адышлі ад ранейшых традыцый. Па ініцыятыве раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын 7-га сакавіка ў раённы выканаўчы камітэт былі запрошаны жанчыны, якіх вызначылі лепшымі ў кожнай з дзесяці... Читать далее

08:00 / 14.03.2012
5923

У Лідзе адбылася калегія Камітэта дзяржкантролю па Гродзенскай вобласці, на якой разглядаліся вынікі работы органаў улады і кіравання па развіццю прадпрымальніцкай ініцыятывы ў рамках аб’яўленага 2011 года прадпрымальніцтва.
На калегіі прысутнічалі памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Марыя Праташчык, першы намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь Леанід Анфімаў, старшыня Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці... Читать далее

14:21 / 13.03.2012
5628

Мінулы тыдзень вачамі журналіста Эдуарда Свірыда
Чым электарат задаволіцца?
Мінулым тыднем свет “перажоўваў” вынікі расійскіх выбараў.
Рэакцыя на іх Захаду аказалася прадказальна стрыманай. Зразумець можна: прынцыповы і непадатлівы Пуцін для Еўропы зусім не падарунак.
Назіральнікі ад АБСЕ і іншыя “еўрапарламентарыі” хоць і заікнуліся слаба аб несправядлівасці перадвыбарчай гонкі, выбары тым не менш прызналі. Не... Читать далее