В полку комбайнеров-"тысячников" прибыло
Два камбайнерскіх экіпажы КСУП “Гервяты” першымі ў раёне намалацілі па тысячы тон збожжа. Літаральна праз дзень, учора жаданую тысячу тон сабралі камбайнеры і іх памочнікі з КСУП “Гудагай” – Яўген Грабоўскі і Аляксандр Ермаковіч, бацька і сын Антон і Анатоль Раткоўскія.
Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Юрый Адула віншуе “тысячнікаў” – Антона і Анатоля Раткоўскіх
Камбайнер Яўген Грабоўскі і яго памочнік Аляксандр Ермаковіч
Сёння хлебаробы атрымалі заслужаныя падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. З добрым вынікам працаўнікоў жніва таксама павіншаваў галоўны тэхнічны інспектар Гродзенскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Генадзь Карповіч.
Акрамя гэтага, маладзёжны экіпаж з КСУП “Гудагай” – камбайнер Віталь Мілэйша і яго памочнік Сяргей Урлік – першы сярод моладзі раёна намалаціў тысячу тон збожжа.
Маладзёжны экіпаж у складзе Сяргея Урліка і Віталя Мілэйшы з першым сакратаром раённага камітэта ГА БРСМ Віялета Алексеявец
Маладыя хлебаробы атрымалі грашовыя прэміі ад “аграрнага” прафсаюза і падарункі ад Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.