Лідары жніва па стане на 9 жніўня
Паводле звестак райкама прафсаюза работнікаў АПК, па стане на 9 жніўня лепшых вынікаў на ўборцы збожжавых і рапсу дасягнулі наступныя экіпажы камбайнераў, вадзіцелі, аператары зернесушыльных установак:
КАМБАЙНЕРЫ
З прапускной здольнасцю звыш 12 кілаграмаў зерня ў секунду:
Іосіф Станіслававіч МАСЕВІЧ з КСУП “Гервяты”, якія на камбайне “Лексіён-580” намалаціў 1 006,6 тоны зерня;
Валерый Эдуардавіч ЮРКОЙЦЬ і Аляксандр Эдуардавіч ЮРКОЙЦЬ з КСУП “Варняны”, якія на камбайне “Лексіён-580” намалацілі 899,7 тоны зерня;
Уладзімір Іванавіч МЯТЛЕЎСКІ і Вячаслаў Станіслававіч БАБАРЫКА з КСУП “Варняны”, якія на камбайне “Лексіён-580” намалацілі 870 тон зерня.
З прапускной здольнасцю звыш 10 да 12 кілаграмаў зерня ў секунду:
Арцём Віктаравіч БАБОЙЦЬ і Аляксандр Ігаравіч МАРКУН з КСУП “Гервяты”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 1 308,6 тоны зерня;
Андрэй Іванавіч ВІНЦКУСЬ і Мікіта Андрэевіч ВІНЦКУСЬ з КСУП “Гервяты” , якія на камбайне “Джон-Дзір 9660” намалацілі 1 275,2 тоны зерня;
Валерый Віктаравіч ВАСІЛЬЧЫК і Юрый Анатольевіч КАВАЛЕЎСКІ з КСУП “Гервяты”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 1 217,4 тоны зерня.
З прапускной здольнасцю да 10 кілаграмаў зерня ў секунду:
Аляксандр Станіслававіч СЯНЮЦЬ з КСУП “Гервяты”, які на камбайне “Мега-208” намалаціў 581,4 тоны зерня;
Валянцін Іванавіч КУРКУЛЬ З КСУП “Міхалішкі”, які на камбайне “Мега-208” намалаціў 326,8 тоны зерня;
Іосіф Станіслававіч ЖЭГАРЫС і Станіслаў Іванавіч БУЙКО з РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі”, якія на камбайне “Ліда-1300” намалацілі 274,7 тоны зерня.
ВАДЗІЦЕЛІ:
Валерый Францавіч ЗМІТРОВІЧ з КСУП “Гудагай”, які аўтамабілем МАЗ-555-102 перавёз 1 691 тону зерня;
Яўген Іосіфавіч ЦЯШКЕВІЧ з КСУП “Гудагай”, які аўтамабілем МАЗ-555-102 перавёз 1 643,7 тоны зерня;
Іосіф Раманавіч МАКАРЭВІЧ з КСУП “Гудагай”, які аўтамабілем МАЗ-555-142 перавёз 1 641,3 тоны зерня.
АПЕРАТАРЫ ЗЕРНЕСУШЫЛЬНЫХ УСТАНОВАК:
Юрый Іванавіч ЛЕНШЫН, Віталь Іванавіч БЯСЕЦКІ, Аляксандр Аляксандравіч САСНОЎСКІ з КСУП “Гервяты”, якія на сушылцы КЗСВ-30 “ЛідАрай” правялі дасушку 3 623,8 тоны зерня;
Юрый Іванавіч БАЛТРУКЕВІЧ, Валерый Станіслававіч СЛЫЧКО, Андрэй Анатольевіч АСТРОЎСКІ, Сяргей Уладзіміравіч ФУРС з КСУП “Варняны”, якія на сушылцы КЗСВ-40Г “ЛідАрай” правялі дасушку 3 214,2 тоны зерня.
Віталь Зыгмундавіч АНДРУШКЕВІЧ, Яўген Станіслававіч РАТКЕВІЧ, Вадзім Іванавіч АДАМКОВІЧ з КСУП “Гудагай”, якія на сушылцы “Грын-вэй” правялі дасушку 3 014,78 тоны зерня.
У раёне
9 камбайнерскіх экіпажаў намалацілі па тысячы тон збожжа і больш.
13 вадзіцеляў перавезлі па тысячы тон і больш.
На 7 зернесушыльных устаноўках давялі да патрэбнай кандыцыі па 2 тысячы тон збожжа.
На 3 зернесушыльных устаноўках –па 3 тысячы тон збожжа.